Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Паганства

Паганства
40.00 BYN
Size: 240x240 mm
Weight: 1100 g

Purchase

out of stock
ГісторыяФотаальбомыКультуралёгіяЛянкевіч Андрэй

Description

Liankevich Andrei. Pagan. Фотаальбом / Фотаздымкі Андрэй Лянкевіч, дызайн Сяргей Шабохін, тэксты Ірына Мазюк, уводны тэкст Святлана Паляшчук. — Крынкі: Fundacja Villa Sokrates, 2010. — 168 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-83-930961-0-6

На беларускай і англійскай мовах



Прадмова

Каляды, Стрэчанне, Гуканне вясны, Вербніца, Вялікдзень і Радаўніца, Юр’я, Сёмуха, Купалле, Спас, Зажынкі, Дажынкі, Дзяды. Цяпер мы завём гэта народнымі святамі або абрадамі, апісанне якіх уключаецца нават у школьныя падручнікі. У раздзелах “Беларускія легенды, міфы і паданні” апісваецца, як нашыя далёкія продкі ўсе з’явішчы прыроды і жыцця тлумачылі існаваннем жывых істот — духаў. Дом, лес і поле мелі свае духі. У доме гаспадарыў дамавік, у лесе — лесавік, у рацэ — русалкі. Маланка — гэта злосны Бог, а зоркі — людскія душы. Людзі пакланяліся пням і камяням, сонцу і грымотам, звярам і птушкам, раслінам і вадаёмам, шанавалі іх, баяліся і прасілі дапамогі.
Іншы раз для больш блізкага знаёмства з традыцыямі ў школах і фальклорных гуртках рэканструююць найбольш яскравыя народны абрады, як рэканструююць рыцарскія турніры аматары сярэднявечнай гісторыі: масленіцу з урачыстым спальваннем саламянага пудзіла альбо калядны абыход групы ражаных калядоўшчыкаў, якія пяюць песні-калядкі, зычачы людзям багатага ўраджаю і просячы за гэта падарункі. Можна таксама захапіцца рамантыкай Купалля, пабываўшы аднойчы на гуляннях у гарадскім парку альбо выехаўшы за горад на карпаратыўную вечарынку ў гэтую самую кароткую ноч у годзе, калі шукаюць папараць-кветку, скачуць праз вогнішча, водзяць карагоды, плятуць вянкі і варожаць. Вось, бадай, і ўсё знаёмства з народнымі святамі, якое чакае гарадскога жыхара сучаснай Беларусі.

Аднак, у адрозненні ад рыцарскай культуры, якая даўно засталася ў мінулым, народныя, альбо паганскія, традыцыі працягваюць існаваць у вёсках, нейкім чынам вытрымаўшы нават семдзесят гадоў камуністычнага атэізму, які перайначыў на свой лад усе сферы паўсядзённага жыцця. Сяляне дагэтуль прыносяць у дом галінкі бярозы і аеру на Сёмуху, не выпускаюць жывёлу на пашу да Юр’я, не ядуць яблыкаў да Спасу, пакідаюць у полі нязжаты сноп, завязваючы каласкі ў “бараду”, не ходзяць у лес і не купаюцца ў русальны тыдзень. Варта хоць бы раз сутыкнуцца з гэтай логікай сялянскага мыслення , для якой аказваюцца важнымі шматлікія незвычайныя абмежаванні і правілы, каб зразумець, што школьны матэрыял пра “далёкіх продкаў” перастае быць падобным на народную казку.

Паганства перажыло ўсе сацыяльна-палітычныя рэжымы і захавала галоўнае: асаблівую увагу да прыроды і яе шанаванне. Усякі банальны на першы погляд аб’ект, як камень, дрэва, расліна, вянок ці дарога, аказваецца надзеленым сімвалічным значэннем і адушаўляецца: прыносіць удачу, аблягчае пераход у тагасветнае жыццё, вылечвае ад хваробаў, аберагае ад ліха, дае прыгажосць, сурочыць, прадказвае будучыню. Прырода патрабуе шанавання, таму што толькі так магчымае гарманічнае і бесканфліктнае існаванне чалавека ўнутры прыроды. Чалавек сінхранізуе сваё жыццё з натуральнымі прыроднымі цыкламі, акружаючы рытуаламі лімінальныя зоны гэтага руху. І ў гэтай сувязі менавіта адлучэнне чалавека ад прыроды ў сілу канчатковай індустрыялізацыі і ўрбанізацыі зводзіць у нівошта як значнасць аўтэнтычных народных традыцый, гэтак і колькасць людзей, якія захоўваюць гэтыя традыцыі.

Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках, Андрэй Лянкевіч вырашыў сабраць сведчанні аб гэтай усё яшчэ існай у многіх куточках краіны паганскай культуры. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр’я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама сабраная цэлая калекцыя свяшчэнных расьлінаў, жывёл і аб’ектаў. Праект нясе яскрава выяўлены антрапалагічны характар, што адлюстроўваецца ў спецыфіцы партрэтаў: франтальныя партрэты з цэнтральным месцам фігуры ў натуральных абставінах, стыль, добра вядомы нам па класічных працах Дыяны Арбюс і Аўгуста Зандэра. Такія партрэты заяўляюць аб прысутнасці псіхалагічнага, сацыяльнага і нават самога фізічнага існавання чалавека. І ўсё гэта агулам робіць свет паганскай культуры абсалютна рэальным для нас.

Але ў той самы час праект не абмяжоўваецца ўкладаннем энцыклапедыі матэрыяльнай культуры паганства. Мы становімся сведкамі абрадаў і сэнсаў, не да канца нам зразумелых, а таму і не да канца даступных. Дзякуючы высілкам фатографа, культура паганства прыадкрываецца для нас, але тут жа раптоўна знікае. Сяляне ў святочных строях спакойна пазіруюць перад камерай, але ўжо праз імгненне выходзяць з кадру, знікаюць з поля бачнасці, раствараюцца ў прыродзе, кінуўшы на гледачоў апошні погляд, загадкавы і невытлумачальны. Нешта адбываецца і з самімі кадрамі: яны засвечваюцца, зацямняюцца, губляюць рэзкасць, раптоўна абрываюцца, пераносяць нас з шумных святкаванняў наўпрост да поля ці ў лясныя гушчары.

Андрэй патрапіў вельмі дакладна перадаць сам характар паганства: ягоная адначасовая прысутнасць і адсутнасць, заўважнасць і скрытнасць, відавочнасць і патаемнасць, літаральнасць і містыцызм. Народныя строі могуць прывабліваць сваёй экзотыкай, але буйныя карды раслінаў і жывёл прымушаюць думаць пра нешта большае, чым экзатычная форма рэчаў. Праглядаючы фатаграфію за фатаграфіяй, паступова пачынаеш даваць веры ў існаванне паралельнага свету, які тонкай плеўкай наслойваецца на звыклае нам асяроддзе. І вось бяроза — гэта ўжо не проста дрэва, але сімвал жаночага пачатку, выпечаны блін — не проста ежа, але сімвал сонца, травінка, якая выглядвае з-пад снегу, — складовы элемент складанага рытуалу.
Пранікненне ў таямніцы народных традыцый і стварэнне незвычайнага, амаль містычнага вобразу беларускай вёскі адрозніваюць Андрэеў праект ад усяго, што рабілася дагэтуль і ў беларускай фатаграфіі, і ў фатаграфіі аб Беларусі. Перад намі не серыя псіхалагічных партрэтаў і не простая дакументацыя быту, перад намі асцярожнае і ўважлівае даследаванне цэлага культурнага пласту пры адмысловым ухіленні ад рознага роду палітызацыі, якая стала ўжо тыповай пры асвятленні беларускіх тэмаў. “Я спрабаваў даць адказ на пытанне, кім мы былі і кім мы ёсць цяпер як беларусы”, — кажа Андрэй Лянкевіч. Гэтае пытанне можа задаць сабе і кожны чытач, які адкрывае кнігу. І, магчыма, уваходжанне ў свет страчаных сэнсаў дапаможа нам запоўніць пустэчы ў разуменні нашай уласнай цяпершчыны.

Святлана Паляшчук

 

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Аўтары нумару: Томас Бон (Thomas M. Bohn), Яўген Грэбень, Леанід Зашкільняк (Леонід Зашкільняк), Уладзімір Падалінскі, Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Наталля Сліж, Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка, Анатоль Трафімчык, Юры Туронак (Jury Turonak), Аркадзіуш Чволэк (Arkadiusz Czwołek).
Трусаў Алег, Баршчэўскі Лявон, Хадыка Аляксей
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына
У вучэбным дапаможніку сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай, да ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні.