Вас я чакала
6.40 руб.
6.90 руб.
Size: 120x165 mm
Weight: 170 g
Purchase
Description

ISBN 978-985-7207-15-2.
Кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч “Вас я чакала” — гэта шчырая размова з чытачом аб тым, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэзіі “Сувой”.
Верш з кнігі
Вас я чакала, пэўна, Вас…
Калі апошні промень згас
Малінавага дня.
А шаты неба нада мной
І вечар сіняю сцяной —
Найблізкая радня.
Вам я шаптала, пэўна, Вам
Кахання словы, а багам —
Малітвы ўдзячнасці.
Там сцежка вузкая ў траве,
І вэлюмам туман плыве,
Хвіліны шчаснасці.
Вы ўсё ж былі, напэўна, Вы…
Зляцелі гусі на ставы
З нябёс анёламі.
Пяшчотнасць Вашых вуснаў, рук…
А сведкі — той магутны дуб,
Жаўрук над сёламі.
Змест Паглядзець
Пра аўтара
Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч – паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004 г.) настаўніца музыкі ў Мачульскай школе, кіраўнік узорнага дзіцячага фальклорнага аб'яднання “Згадка”, краязнавец, збіральніца і выканаўца старадаўніх палескіх песень. Нарадзілася ў 1969 годзе ў вёсцы Мачуль на Століншчыне, што размешчана ўздоўж ракі Моўства. Дзіцячае захапленне прыгажосцю палескіх краявідаў, асяродак сям’і, дзе гучалі колішнія песні, шанаваліся традыцыі, захоўвалася памяць аб ж продках-носьбітах шляхецкага прозвішча Ляшкевіч–Зяновіч–Альпенскія, – усё гэта паспрыяла моцнаму знітаванню Ірыны Ляшкевіч з роднай вёскай. Пасля заканчэння школы і атрымання вышэйшай эканамічнай адукацыі яна вярнулася дадому, каб знайсці сябе тут, на радзіме продкаў, і расказаць свету пра сваю паэзію, як жыла і чым жыве сучасная палеская вёска, чым наталяецца ў ёй творчая душа паэткі. Вершы Ірыны Ляшкевіч былі адзначаны трэцяй прэміяй на рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Дэбют” у 1998 годзе, а ў 2000 годзе выйшаў зборнік паэзіі “Сувой” у “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць”. Гэты ж зборнік атрымаў у 2013 годзе ўкраінскую літаратурную прэмію імя Пятра Красюка як найлепшы зборнік паэзіі.
Творы Ірыны Ляшкевіч друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, берасцейскім альманаху “Жырандоля”, ва ўкраінскім альманаху “Бурштынавы край”, у “ЛіМе”, у перыядычных рэспубліканскіх выданнях.
Паэтка працягвае традыцыі беларускага настаўніцтва і беларускай вясковай літаратуры.
Products You May Like
sale
Факсымільнае выданьне другога зборніка паэта, які выйшаў у 1910 годзе ў Пецярбурзе.
Дэбютную кнігу Таццяны Нядбай складаюць вершы ў жанры — як сказалі б падручнікі — інтымнай лірыкі. Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы гэтыя тым не менш складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расстання — але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. Прапаноўваем чытачу перажыць гэтую гісторыю разам з аўтаркай. За гэтаю кнігу аўтарка уганараваная прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.