Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Хто расце ў садзе

Хто расце ў садзе
21.00 руб.
Size: 215x290 mm
Weight: 530 g

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамПрыродазнаўстваПадсэрыя "Каляровы Ровар"Міхаліцына КацярынаKnihazbor for children and adolescents

Description

Мастак Аксана Була; пераклад з украінскай Наталлі Зенькі. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – 52 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 29).

ISBN 978-985-7207-67-4


Пераклад зроблены паводле выдання:
КАТЕРИНА МІХАЛІЦИНА “Хто росте в саду”
Художнє оформлення ОКСАНИ БУЛИ
Видавництво Старого Лева, Львів, 2017


Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.

Кніга “Хто расце ў садзе” – не толькі неверагодна цікавае падарожжа па садзе, у якой чытачы даведаюцца, чым асаблівыя пладовыя дрэвы і як іх распазнаць, гэта аповяд пра пошук дома і свайго месца ў свеце, пра тое, што толькі спазнаўшы свае карані, ты можаш зразумець праўду пра сябе сапраўднага.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець



































АД ПЕРАКЛАДЧЫЦЫ


“Хто расце ў парку” — улюбёная кніга маёй малодшай дачкі Аршулі. Я ніяк не чакала, набываючы цэлы стос дзіцячых выданняў у Львове, што адна з гэтых кніг будзе гучаць у нас дома амаль штовечар, ды яшчэ на працягу цэлага года. Кожны вечар пачынаўся з пошукаў “кнігі пра парастак”, і старэйшыя дзеці ўжо на памяць цытавалі ўрыўкі. Аршульцы было тады тры гады, на свае чатыры яна атрымала ў падарунак з Львова кнігу “Хто расце ў садзе”, і ў нас з’явіўся новы хіт вечаровых чытанняў. Шчыра кажучы, я ніколі б не змагла столькі разоў чытаць адно і тое ж, калі б не падзяляла захапленне дачкі. І мне захацелася, каб з гэтымі цудоўнымі гісторыямі пазнаёміліся і іншыя дзеці ў Беларусі.

Я прысвячаю пераклад сваім дзецям — Завейцы, Усцінцы, Ціту і Аршусі, якая і натхніла мяне на гэтую працу.

І яшчэ — дзякуй усім, хто падтрымаў праект на краўдфандынгавай платформе Ulej.


ПАГЛЯДЗЕЦЬ СТАРОНКІ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Лагеркранц Роўз, Эрыксан Эва
З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее...
Ясмінска Надзея
Як звычайнаму смаўжу трапіць на каралеўскі баль? Чаму ў адным горадзе на небе ніколі не з’яўляецца месяц? Як зялёны апельсін змяніў цэлы свет? Хто стварыў вясёлку? Разам з героямі кніжкі вы пабываеце ў розных дзівосных мясцінах і спазнаеце незвычайныя прыгоды.
sale
Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.