Дзівосныя гісторыі на дабранач
37.00 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 810 g
Purchase
out of stock
Description
Дзівосныя гісторыі на дабранач / Эрвін Мозэр ; пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 240 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7210-98-5.
Пераклад з нямецкай зроблены паводле выдання:
Moser E. Wunderbare Gute-Nacht-Geschichten. Weinheim: Beltz & Gelberg, 2016.
Малюнкі аўтара.
Слаўныя каты, адважныя мядзведзі, разумныя мышкі і многія іншыя героі-жывёлы перажываюць марскія прыгоды, знаходзяць вялікія скарбы, вандруюць па небяспечных гарах, заводзяць самых неверагодных сяброў і спрытна ашукваюць нашмат за сябе мацнейшых.
З тонкім нумарам і ў душэўнай манеры, з мноствам чароўных малюнкаў, Эрвін Мозэр расказвае пра дзівосны свет жывёл – каб чытаць, слухаць і не спыняць сваіх фантазій.
77 новых гісторый на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра (пра кнігу) паглядзець
ЗМЕСТ Паглядзець

Products You May Like
Усім вядомы славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове! Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзеныя дасканала.
Гэтая аповесць Астрыд Ліндгрэн пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу.
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!