Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача

Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача
10.50 руб.
Size: 135x180 mm
Weight: 250 g

Purchase

out of stock
Навукова-папулярная літаратураКраеведениеЮрСаПрынт (выдавецтва)Павач Андрэй

Description

Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача/ Андрэй Павач. – Гродна: ТАА “ЮрсаПрынт”, 2019. – 172 с.

ISBN 978-985-7134-81-6.

Гэтая кніга пісалася лёгка, галоўным чынам вечарамі, каб адпачыць ад дзённых клопатаў, заглыбіўшыся ў цікавыя і не заўсёды добра зразумелыя нам сюжэты мінуўшчыны. Часцей за ўсё выходзілі кароткія тэксты, многія з якіх пры наяўнасці адпаведнай колькасці часу і натхнення маглі б стаць цэлымі кніжкамі. Але, добра ўсведамляючы, што распараджаемся мы сваім зямным часам толькі ўмоўна, мы вырашылі не аддавацца марам, а перадаць сваю працу чытачам такой, якой паспелі яе зрабіць.

Гісторыкі добра ведаюць – легенды жывуць зусім побач, напрыклад, за сценамі архіўных сховішчаў. Кожны раз, пакідаючы архіў, нібыта спускаешся на Зямлю з далёкага касмічнага падарожжа, адначасова адчуваючы радасць ад вяртання дадому ды тугу па недасягнутых даляглядах. А недзе там, за зачыненымі дзвярыма, засталіся справы, назвы якіх гучаць як сапраўдныя паданні: “Справа аб праездзе праз Гродзенскую губерню пярсідскага амбасадара Мірза Абуль Гасана Хана”, “Справа аб змяшчэнні доктара Маркса ў дом састарэлых”, “Справа аб вышуку збеглых з цвярскога ваеннага апалчэння беларускіх землякопаў у колькасці дзевяцісот чалавек”, “Справа аб забароне жыхарам Гродзенскай губерні ездзіць у горад Кракаў”...

Цяжка ўтрымацца ад спакусы зазірнуць унутр... Давайце хутчэй зазірнем.


“Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача” (рэпартаж пра выхад кнігі на Радыё Рацыі)


ЗМЕСТ Паглядзець


ПРА АЎТАРА

Андрэй Павач – гродзенскі краязнавец, які не крыўдзіцца, калі яго называюць гісторыкам. Яго абсалютна не турбуе пошук адказаў на вечнае пытанне – як правільна гаварыць: Гродна, Горадня ці Гародня. Любіць блукаць па сваім горадзе і ягоных ваколіцах і ведае пра яго шмат цікавых дробязяў, якія час ад часу становяцца тэкстамі. За апошнія некалькі гадоў Андрэй Павач напісаў “Чырвоную кнігу Гродна”, “Пад крылом Каложы”, “Шпацыр па беларускай Гародні”, “Легенды Нестарой Гародні, “ГроднаЗА (люстроўе)”.

Барберы, цырульнікі, парыкмахеры – хто каго лячыў і стрыг у Гродне 400 гадоў таму (фрагмент з кнігі) Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write a review.
Віктар Міхалавіч Сакалоўскі
22.09.2020 - 16:41:34
Цікавая кніга