Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Бежанства 1915 года

Бежанства 1915 года
15.00 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 475 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавукова-папулярная літаратураІнбелкульт (Смаленск)Прымака-Онішк Анета

Description

Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с. Цвёрдая вокладка.
Анета Прымака-Онішк / Aneta Prymaka-Oniszk
ISBN 978-5-00076-051-2

Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на ўсход. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіё­наў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточ­чы­ны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...

Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: лю­дзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Пераклад зроблены паводле выдання:
Prymaka-Oniszk, Aneta. Bieżeństwo 1915: zapomniani uchodźcy. Wołowiec: Wydawnictwo Czarne, 2016. 368 s.

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
Гардзіенка Алег
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.