Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Жанчына на нулявым пункце

Жанчына на нулявым пункце
18.00 BYN
Size: 120x180 mm
Weight: 160 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Пфляўмбаўм (выдавецкая ініцыятыва)Саадаві Наваль

Description

Жанчына на нулявым пункце : [аповесць] / Наваль Саадаві ; пераклад з арабскай А. М. Дзмітранок. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2022. — 124 с.

ISBN 978-985-7283-08-8.

Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Наваль Саадаві як псіхіятарка сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзілася распавесці гісторыю свайго жыцця. Кніга ўяўляе сабой падрабязную споведзь Фірдоўс, якая паўстала адзіна магчымым для сябе спосабам супраць жорсткага патрыярхальнага грамадства. Прыхаваны і непрыхаваны гвалт, абыякавасць і абясцэньванне шчырых пачуццяў з боку мужчын, зняверанасць і расчараванне ўрэшце зрабілі з дзяўчынкі, дзяўчыны, жанчыны — забойцу. Яна чакае ўласнай смерці як канчатковага вызвалення ад беспрасветнай несправядлівасці свету і таму не будзе прасіць літасці за свой бунт.

Гэта пераклад трэцяга выдання аповесці "Жанчына на нулявым пункце" апублікаваны паводле пагаднення з Bloomsbury Publishing Plc. Выданне твора здзейсненае праз Red Rock Literatory Agency Ltd.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Горват Андрэй
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Топал Яхім
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.
Івашкевіч Яраслаў
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.