48.00 BYN
Size: 140x195 mm
Weight: 580 g
Purchase
Description
За Сіняй Гарой: ізраільскі раман / Мэір Шалеў. Пераклад з іўрыту Паўла Касцюкевіча. Логвінаў, 2023. – 478 с.
ISBN 978-609-492-017-2
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Аповед у духу магічнага рэалізму – гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.
У цэнтры рамана – канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету.
Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя «274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна», дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
ISBN 978-609-492-017-2Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Аповед у духу магічнага рэалізму – гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.
У цэнтры рамана – канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету.
Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя «274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна», дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасц Існавання і вучацца казаць: «Je vis. Я жыву».
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
Самая папулярная аповесць Маўра “Палескія рабінзоны” напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. Героі твора Мірон і Віктар зачытваюцца кнігамі пра прыгоды і падарожжы, захапляюцца батанікай і заалогіяй, мараць пра далёкія вандроўкі і экзатычныя краіны.














