Слоўнік мовы «Нашай Нівы» (1906—1915). У 5 т. Т. 2: Д—Н
20.00 BYN
37.00 BYN
Size: 175x245 mm
Weight: 1180 g
Purchase
out of stock
Description
Укл. І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Т. П. Скрыпко, Г. К. Усціновіч; Пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск: Тэхналогія, 2007. — 624 с. Цв. вокл. ISBN 978-985458-143-9 (т. 2) ISBN 978-985458-142-2 Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.
Products You May Like
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён абымае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.
Першы ў айчыннай лексікаграфіі сучасны практычны беларуска-англійскі слоўнік такога кшталту змяшчае больш за 17 тысяч загалоўных слоў; у якасці дадатку далучаныя "100 беларускіх прымавак, прыказак і выслоўяў з магчымымі англійскімі адпаведнікамі". Адметнасцю гэтай працы з'яўляецца і тое, што ў ёй падаецца сучасная фанетычная транскрыпцыя пры англійскіх словах і выразах.














