Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Літаратуразнаўства

out of stock
Баршчэўскі Лявон, Васючэнка Пятро, Тычына Міхась
Папулярны нарыс «Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння» - самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з'яў літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад'емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і замежжа.
out of stock
Шапран Сяргей
“Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным” — кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.
out of stock
Кавалёў Сяргей
Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Юрэвіч Лявон
Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.