Публіцыстыка
out of stock
Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады.
out of stock
Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.
out of stock
У гэтай кнізе аўтарка выкладае сваё бачаньне сучаснага беларускага літаратурнага працэсу.
out of stock
Кніга Іллі Копыла ў 2009 г. публікавалася асобнымі выпускамі ў газеце “Народная воля”. Яна выклікала вялікую цікавасць у чытачоў, а таксама моцную незадаволенасць сярод той часткі нашага грамадства, якая працягвае стаяць на платформе савецкай ідэалогіі.
out of stock
Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: “Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…”. Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: “Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт”. А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: “Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім”.
out of stock
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...
out of stock
Наша цела не маналітнае. Яго складаюць цяжкія матэрыі (цягліцы, косткі), цякучыя плыні (кроў, лімфа) і нябачныя сецівы (нервы)… Так і літаратурны працэс, дый увогуле інтэлектуальная дзейнасць. У нумары “ Паміж / Анатомія ” мы прэпаруем быццё, штодзённасць, мову і ўсё, да чаго дабярэмся. Не проста спазіраем, а заглыбляемся ўсярэдзіну і спасцігаем цела творчасці.
out of stock
Змешчаныя ў нумары проза Кірыла Дубоўскага, Паўла Анціпава, філасофскае эсэ Вольгі Ціхановіч, паэзія Насты Манцэвіч, Ірыны Барысевіч, Міхаіла Бараноўскага, пераклады з Ціма Пірса, Германа Гесэ ды шматлікія іншыя творы звяртаюцца да тэмы крызісу: фінансавага, творчага, эмацыйнага ды любога іншага, на які толькі здольны чалавек.
out of stock
“Пачвара ў рэліктавым лесе” — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.
out of stock
Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам.
out of stock
Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак / Укладад. Ірына Дубянецкая. — Менск: Тэхналогія 2008. — 16 с.
out of stock
Кніга складаецца з тэкстаў, што прысвечаныя дзвюм тэмам – “балцкае паходжанне беларусаў” і “дахрысціянскі светапогляд і культура беларусаў”, але пры гэтым не перагрувашчаныя навуковай лексікай. У кнігу ўвайшло таксама даследаванне пра паганскія рухі ў краінах навокал Беларусі.
out of stock
Кніга вядомага журналіста, публіцыста і паэта Сяргея Ваганава нездарма мае назву «Праз межы Часу», бо непасрэдна ці ўскосна ахоплівае падзеі, сэнсы, грамадскія настроі, што віравалі і віруюць у жыцці краіны ад 40-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён.
out of stock
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра вядомага беларускага пісьменніка, мастака, гісторыка і этнографа Язэпа Драздовіча, якога руплівы даследчык яго жыцця і творчасці Арсень Ліс назваў “вечным вандроўнікам”. Своеасаблівы вянок гонару і пашаны творцу — вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў. Завяршаюць зборнік літаратурныя і мастацкія творы Язэпа Драздовіча, а таксама “Дзённік” і факсімільнае выданне яго кнігі “Нябесныя бегі”.
out of stock
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.
out of stock
Галоўны герой кнігі (ён жа аўтар) — чалавек надзіва шчыры: ён без крывадушнасці асэнсоўвае падзеі ўласнага жыцця, паказваючы не толькі станоўчыя бакі сваёй асобы, але і звяртаючы ўвагу на жыццёвыя памылкі, негатыўныя якасці характару.
out of stock
Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
out of stock
“Родная Еўропа” Чэслава Мілаша (1911—2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, — яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з “нашых” ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.