Пра паганства і балтаў
19.50 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 310 g
Purchase
out of stock
Description
Пра паганства і балтаў: зборнік артыкулаў / Укладальнік Алесь Мікус. – Смаленск: Інбелкульт, 2018. – 192 с.
ISBN 978-5-00076-046-8
Кніга складаецца з тэкстаў, што прысвечаныя дзвюм тэмам – “балцкае паходжанне беларусаў” і “дахрысціянскі светапогляд і культура беларусаў”, але пры гэтым не перагрувашчаныя навуковай лексікай. У кнігу ўвайшло таксама даследаванне пра паганскія рухі ў краінах навокал Беларусі.
ПРАДМОВА
Паглядзець
ЗМЕСТ
Паглядзець
ISBN 978-5-00076-046-8
Кніга складаецца з тэкстаў, што прысвечаныя дзвюм тэмам – “балцкае паходжанне беларусаў” і “дахрысціянскі светапогляд і культура беларусаў”, але пры гэтым не перагрувашчаныя навуковай лексікай. У кнігу ўвайшло таксама даследаванне пра паганскія рухі ў краінах навокал Беларусі.
Чаму на Каляды кладзем пад абрус сена?
Ці мусім улічваць голас нябачных лясных жыхароў?
З чаго складаюцца замовы?
Якія стадыі ў паганскага абраду?
Чаму шматбожжа – гэта больш вытанчана і прыгожа, чым адзінабожжа?
Дзе хаваюцца сляды нашай балцкай спадчыны?
Што робіцца ў паганскіх рухах у краінах-суседках?
Пра гэта і шмат што іншае – у гэтай кнізе.
ПРАДМОВА
Паглядзець
ЗМЕСТ
Паглядзець
Recommended Products
out of stock
Кніга Ёнаса Трынкунаса (1939–2014), запачаткавальніка этнакультурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальніка і шматгадовага лідара Літоўскай супольнасці балцкай веры “Рамува”, – маштабная, напісаная з “паганскага” гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён.
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты.
Першазмест усіх вершаў невядомая велічыня, — сведчыць Алесь Разанаў. — Застаючыся ў вершы, яна па-за вершамі, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць.