Шпацыр
7.00 BYN
Size: 115x195 mm
Weight: 130 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-562-074-8
Пераклад зроблены па выданні: Robert Walser „Der Spaziergang. Prosastucke und Kleine Prosa“, Suhrkamp Verlag, Zurich und Frankfurt am Main, 1985.
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Роберт Вальзер нарадзіўся ў 1878 г. у г. Білі (Швейцарыя), памёр у 1956 г., правёўшы апошнія 23 гады свайго жыцця ў якасці пацыента клінікі для псіхічна-хворых.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
Стася Русецкая. Дарога ў адзін шпацыр (рэцэнзія на кнігу ў альманаху pARTisan)
Цэнтр Роберта Вальзера
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.
Перад намі ў класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Заўвагі выдаўца», якія пры ўважлівым разглядзе аказваюцца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.