Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Вершы. Пераклады. Проза. Успаміны

More images

Click to enlarge
27.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 420 g

Purchase


ProseМэмуарыПеракладыPoetryIn Russian / По-русскиВыдавец Цымбераў РаманСевярынец Кастусь

Description

Вершы. Пераклады. Проза. Успаміны / Кастусь Севярынец ; укладанне і прадмова Ганны Севярынец ; пасляслоўе Таццяны Севярынец, Дарʼі Севярынец (Панкевіч). – Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2022. – 320 с.
Кастусь Севярынец / Kastuś Sieviaryniec
ISBN 978-985-7303-21-2

У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.

У кнігу увайшлі аўтарскія тэксты, напісаныя на беларускай і расейскай мовах, а таксама ягоныя пераклады з расейскай на беларускую і з беларускай на расейскую.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў, прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.
Антоныч Багдан Ігар
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію.
Марцінкявічус Юсцінас
Юсцінас Марцінкявічус (1930-2011) — прызнаны класік літоўскай паэзіі другой паловы мінулага і пачатку цяперашняга стагоддзя. Яго паэзіі ўласцівы тонкі лірызм, які незвычайным чынам спалучаецца з адметнай публіцыстычнасцю.