Тэхналогія (выдавецтва)
Кандыдат філасофскіх навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
sale
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.
sale
3-ці том «Слоўніка мовы »Нашай Нівы« (1906–1915) змяшчае словы на літары Н (Народнасць–Няшлюбны), О, П, Р. Том падрыхтаваны ў аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Лемцюговай.
sale
Казка пра маленькага ляніўца Сплюшку, які меў незвычайную здольнасць: штоночы ён са сваімі памагатымі бараніў сны сваіх сяброў, а ўдзень адсыпаўся. Праз гэта ўсе і думалі, што ён соня.
sale
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму. У дадатку да кнігі зьмешчаныя багатыя матэрыялы да тлумачэньня паганскіх імёнаў, пачэрпнутыя з навуковых працаў, дзе дасьледуюцца імёны іншых індаэўрапейскіх народаў.
sale
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
sale
Воляю стыхіі і лёсу Даротку заносіць далёка ад дому ў чароўную Краіну Оз. Але дзяўчынка не губляецца, знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзівосны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. На гэтым небяспечным шляху сяброў чакае шмат выпрабаванняў і прыгодаў. Але ці зможа магутны чараўнік выканаць ейнае запаветнае жаданне і вярнуць дзяўчынку дадому?
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Малодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скандынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых перакладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.
“Забытыя песні” — зборнік старажытнаісландскай паэзіі, у які ўвайшлі найбольш адметныя творы, прысвечаныя рунам, шчытавыя драпы ды іншыя яскравыя прыклады скальдычнай літаратуры, познія аўтарскія паэмы па матывах “Песень пра герояў”, а таксама ўсе вядомыя на сённяшні дзень “казачныя песні” — паэмы гэтага ўнікальнага паджанру маюць рысы як эдычнай літаратуры, так і народных баладаў. У якасці дадатку кніга змяшчае надзвычай важную для беларускай культуры “Паэму пра Торвальда Вандроўніка”. Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнага твора.
“Песні пра багоў” — першая частка “Паэтычнай Эды”, аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры. У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы з “Каралеўскага кодэкса”, так і творы з іншых крыніцаў, да якіх рэдка звяртаюцца перакладчыкі. Гэта – першы поўны пераклад эдычных песень пра асаў і ванаў, альваў і двэргаў, ётунаў і валькір’яў на беларускую мову. У дадатак да тэкстаў кніга ўтрымлівае змястоўныя каментары да кожнай паэмы, дзе апроч тлумачэнняў падаюцца і цікавыя факты па гісторыі твораў і асаблівасцях іх перакладу.
Кніга прысвечаная разгляду адметных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, характарыстыцы яе дыялектнай асновы, апісанню найбольш яркіх асаблівасцей гаворак Беларусі. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай у шырокім яе разуменні.
У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928—1950), стваральніка і кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супраць таталітарызму, за свабоду і незалежнасць Айчыны.
out of stock
Альбом-энцыклапедыя "100 манет Вялікага Княства Літоўскага" напісаны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму хто цікавіцца гісторыяй. Ён змяшчае кароткія займальныя факты пра грошы, якія хадзілі на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбіты першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы са звярыных шкур – адказы на гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе ў кнізе, куды ўвайшлі найноўшыя адкрыцці нумізматыкі ВКЛ.
out of stock
The book that you now hold in your hands is to a certain extent a continuation of the earlier illustrated history of Belarus entitled This Country Called Belarus. It is aimed at the widest possible readership and addresses that most fascinating era in Belarusian history — the times of the Grand Duchy of Lithuania.
out of stock
Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.
out of stock
Другая палова XIX – першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 308 с.: 8 арк. іл. Цьвёрдая вокладка.
out of stock
Збор Твораў / Рэд. кал.: І. Алоўнікаў [і інш.]. — Мінск: Тэхналогія, 2008. — 191 с.