Кулікоў Ігар
Гэта чацьвертая кніга вершаў паэта Ігара Кулікова. У ёй зьмяшчаюцца вершы, напісаныя ў 2015-2017 гадох, а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці іначай перагукаюцца з асноўным зьместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.
Паэзія Ігара Кулікова – дасканалы, насычаны сэнсамі і алюзіямі лябірынт, у якім сам аўтар выконвае ролі Тэзэя, Мінатаўра, і крыху (эпізадычна) Арыядны. Перад намі, па сутнасьці, жанр паэтычнай імплозіі: старажытны міт (ці міты?) узрываецца ўнутар самога сябе, зацягваючы ў вір канцэптуальнай эмоцыі выпадковыя словы, паўзы і знакі прыпынку. Чытач тут зусім не абавязковы, хаця й нялішні.
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаныя ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік зьмяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.
Няма на складзе
У шостай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаны ў 2019–2021 гадах. Акрамя таго, зборнік змяшчае пераклады з англійскай мовы і санскрыту.
Няма на складзе
У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2011—2013 гадах. Кніга таксама ўключае два пераклады са старажытных моваў і слоўнік словаў, якія могуць падацца чытачу незразумелымі. “Свамова” — гэта не ўласная мова аўтара, а новае бачаньне беларускай мовы, якое сягае сваімі каранямі ў індаеўрапейскае мінулае і ідэал якога — чысціня.