Свамова
6.00 руб.
Памер: 165x165 мм
Вага: 160 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Вершы. — Мінск: Медысонт, 2013. — 92 с.
ISBN 978-985-6982-92-0
У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2011—2013 гадах. Кніга таксама ўключае два пераклады са старажытных моваў і слоўнік словаў, якія могуць падацца чытачу незразумелымі. “Свамова” — гэта не ўласная мова аўтара, а новае бачанне беларускай мовы, якое сягае сваімі каранямі ў індаеўрапейскае мінулае і ідэал якога — чысціня.
Верш мае прынамсі дзьве плашчыні. Адна відавочная — паверхня, другая схаваная — дно. Але тое, што здаецца дном, можа зноў выявіцца паверхняй, за якой хаваецца новая глыбіня. І кожная новая глыбіня мае свой сюжэт і свае падзеі, неяк зьвязаныя з усімі іншымі ўзроўнямі вершу. Так утвараецца цэлая архітэктура глыбіняў.
“Свамову” не атрымаецца проста прачытаць. Гэтыя вершы глыбяцца. Можна і патануць. Іх трэба чытаць раз за разам, адкрываючы новую глыбіню мовы.
Міхаіл Баярын
ЗЬМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЭНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Няма на складзе
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў – індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.