Топ продажаў за
1
Як бы магла выглядаць страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, калі б яна ўсё ж захавалася? Пяшчотныя акварэлі Марыі Каралёвай з велічнымі храмамі і палацамі дапаўняюцца кароткім апісаннем гісторыі іх стварэння і знікнення, а таксама зручнай для запісаў каляндарнай сеткай. Сёлета на старонках календара драўляная архітэктура.
2
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
3
Няма на складзе
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
4
Паважанага хобіта Більба Торбінса запрашаюць далучыцца да талакі гномаў, якая — ні больш, ні менш – збіраецца змагацца за скарб з лютым цмокам Смаўгам! І Більба згаджаецца, яшчэ не ведаючы, што вернецца зусім іншым і здабудзе нешта зусім нечаканае.
5
Каляндарык «Лёгкая Мова» 2026 – гэта новыя самабытныя беларускія словы і выразы, прыказкі, прымаўкі, хуткамоўкі і цытаты – агулам 365!
Яскравая карцінка, слова на беларускай мове, пераклад на рускую і ангельскую мовы, а таксама прыклад ужывання з мастацкае літаратуры.
6
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» – трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
7
«Яблычак» – першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менску пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказу.
8
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
9
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.
10
«Гляну я ў аконца...» – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
11
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…
12
У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча. Сярод іх — апавяданьні папулярнага ў беларускага чытача "белага клоўна сусьветнай літаратуры" Этгара Керэта, знаёмага па кнізе "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам", перакладзенай з іўрыта на беларускую мову П.Касьцюкевічам; творы ляўрэата многіх літаратурных прэмій Амоса Оза, аўтара раманаў "Мой Міхаэль" і "Аповесьць аб каханьні і цемры"; апавяданьні Меіра Шалева, вядомага далёка за межамі Ізраіля сваім "Расійскім раманам"; а таксама проза сатырыка Эфраіма Кішона, чые творы разышліся па сьвеце больш чым 40‑мільённым накладам.
13
Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
14
У гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.
15
У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Апрача нот і тэксту, кожная калыханка мае гукавую версію, якую можна праслухаць, скануючы QR-код. Традыцыйная мелодыя, рытм, родная мова – гэта простыя сродкі дарыць гармонію і шчасціць дзецям, напаўняючы яго мірам і спакоем.
16
Няма на складзе
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга — скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет.
17
“Забытыя песні” — зборнік старажытнаісландскай паэзіі, у які ўвайшлі найбольш адметныя творы, прысвечаныя рунам, шчытавыя драпы ды іншыя яскравыя прыклады скальдычнай літаратуры, познія аўтарскія паэмы па матывах “Песень пра герояў”, а таксама ўсе вядомыя на сённяшні дзень “казачныя песні” — паэмы гэтага ўнікальнага паджанру маюць рысы як эдычнай літаратуры, так і народных баладаў. У якасці дадатку кніга змяшчае надзвычай важную для беларускай культуры “Паэму пра Торвальда Вандроўніка”. Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнага твора.
18
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
19
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...
20
зьніжка
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.






