Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Браты Гарэцкія
9.50 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 770 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяМэмуарыНавукова-папулярная літаратураМедысонтСэрыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны"++ ПісьменнікіГарэцкі Радзім

Апісаньне

Мінск: Медысонт, 2008. — 344 с., [24] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі; кніга 1). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6887-21-8

Выхад кнігі прымеркаваны да юбілею Максіма Гарэцкага, славутага беларускага пісьменніка, педагога, навукоўца, якому ў 2008-м споўнілася б 115 гадоў. Нягледзячы на свой нядоўгі век (у 45 гадоў яго расстралялі ў Вязьменскай турме), М. Гарэцкі зрабіў шмат для гісторыі. Доўгі час творчасць пісьменніка была пад забаронай у нашай краіне.

Кніга ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю роду Гарэцкіх, утрымлівае ўнікальныя дакументы і сведчанні пра жыццё і дзейнасць выбітных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя: Максіма Гарэцкага — класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста; Гаўрылы Гарэцкага — аднаго з заснавальнікаў Беларускай Акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага. У кнізе змяшчаюцца фотаздымкі з сямейнага і дзяржаўных архіваў, а таксама архіваў сяброў. Кніга разлічаная на шырокае кола чытачоў.

“Кніга “Браты Гарэцкія” — гэта даволі арыгінальны зборнік дакументаў, прысвечаны роду Гарэцкіх. Да гэтага моманту сабраныя тут дакументы не друкаваліся анідзе. І выданне кнігі, вядома, прысвячаецца юбілею Максіма Гарэцкага”, — кажа Радзім Гарэцкі.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Родэвальд Штэфан
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына
У вучэбным дапаможніку сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай, да ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні.
Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША.