Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Казань пра ката, каторы смяяўся

Казань пра ката, каторы смяяўся
11.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 360 г

Purchase


ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"Ляўрэаты літаратурных прэміяўКлясыка беларускай літаратурыКазько Віктар

Апісаньне

Мінск : Кнігазбор, 2018.  — 292 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 22).

ISBN 978-985-7180-70-7.

Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.

… У маленстве не толькі людзі, а і ўсё жывое яшчэ не ведае дзяльбы на абраных і адрынутых, званых і нязваных. У маленстве людзі і звяры – усе роўныя, якой бы даўжыні не была іх поўсць, якую б форму галавы яны ня мелі, якой бы крыві яны не былі, з якіх краёў не паходзілі – зямля і неба адзінае на ўсіх...


ЗМЕСТ

Ноч пачынае жыць
Пра карысць дзірак на зямлі, у небе, плоце, і не толькі
Хаўрус прымае хату
Улазіны. Бласлаўленне
Раяванне на пупе зямлі
Рай пачынае паказваць зубы
Нябесныя бегі
Братчына


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Сцісла пра аўтара

Віктар Казько. Нарадзіўся ў 1940 г. у Калінкавічах на Гомельшчыне. Празаік, публіцыст, кінасцэнарыст. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», часопісе «Нёман», сакратар Саюза пісьменнікаў БССР у 1981–1985 гг. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі «Гліняны Вялес» (2009), прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» (2013), Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2014). Аўтар кніг прозы «Добры дзень і бывай», «Суд у Слабадзе», «Высакосны год», «Цвіце на Палессі груша», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел», «Неруш», «Дзікае паляванне ліхалецця», «Бунт незапатрабаванага праху», «Час збіраць косці».

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Ма­лодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скан­дынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых пера­кладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.
Адамовіч Андрэй
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Місуна Алесь
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.