Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

1939 год і Беларусь: забытая вайна

1939 год і Беларусь: забытая вайна
14.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 330 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураЯнушкевіч (выдавецтва)Ляўрэаты літаратурных прэміяўТрафімчык Анатоль

Апісаньне

Мінск: А. М. Янушкевіч, 2014. — 226 с.: іл.

ISBN 978-985-99340-2-5

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.

Аўтар паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы.

Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не праз два гады, пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адводзіцца рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.

Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы робяць кнігу цікавай для самага шырокага кола чытачоў.


ЗМЕСТ

ПРАДМОВА

РАЗДЗЕЛ I
На парозе новай эпохі: свет і Беларусь пасля Першай сусветнай вайны

РАЗДЗЕЛ II
Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі

РАЗДЗЕЛ III
Выбух Другой сусветнай вайны: беларускае вымярэнне

РАЗДЗЕЛ IV
Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: механізмы і працэсы

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Фрагмент прадмовы

Падзеі 1939 г., звязаныя з пачаткам Другой сусветнай вайны, не ўзніклі на голым месцы. Да іх чалавецтва ішло два дзесяцігоддзі. Пра гэта апублікавана нямала кніг і артыкулаў. Аднак у іх шматлікасці не знаходзіцца месца факусіраванню на беларускай краіне і яе народзе. А такі погляд, між іншым, выяўляе дадатковыя грані гістарычных падзей, часам нечаканыя павароты — як беларускай гісторыі, так і агульнаеўрапейскіх міжнародных адносінаў. Сёння, калі мінула тры чвэрці стагоддзя і жывых сведкаў становіцца ўсё меней, асабліва важна асэнсаваць шмат у чым шырокавядомы факталагічны матэрыял, прадставіўшы яго як праз прызму бачання тагачасных беларусаў, так і з гледзішча рацыі Беларусі як сучаснай дзяржавы і суб’екта міжнароднай палітыкі. Гэтая работа і пакліканая дапамагчы разабрацца ў падзеях, якія паклалі пачатак Другой сусветнай вайне на Беларусі.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кіпель Зора
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.
Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Гужалоўскі Аляксандр
Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс.