Эсэ па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 152 с. — (Галерэя “Б”).
Новае выданьне кнігі можна замовіць тут: Бабкова Вольга. …І цуды, і страхі (2-е выданне)
ISBN 978-985-6901-20-4
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.
Паглядзець апісаньне цалкам
ЗМЕСТ
Алесь Смалянчук. Залатая бшчала Вольгі Бабковай
МАЕ “АРХІВЫ”
СТАРЫ МЕНСК
МЕНСКІ АПТЭКАР
МЕНСКІЯ АДРЭСЫ
ЖЫДЫ
ТАТАРЫ
ЗАМАК
НОВАЕ МЕСТА (Верхні горад)
ІМЁНЫ
ВЯСЕЛЛЕ
ДАРОГА
ЧАРАДЗЕЙСТВА
ДЗЕЦІ
СКАРБЫ СА ШЛЯХЕЦКІХ СКРЫНЯЎ
ЛАЯНКА. АБРАЗЫ. ЛІХАДЗЕЙСТВА
ДАБРАДЗЕЙСТВА
ПРА ГРОШЫ І ПРА КОШТЫ
КАРЧМА
СЛОЎНІК
Гэтая кніга — незвычайная… На яе старонках ажываюць постаці беларускай гісторыі. І не тыя, каго ўжо ўшанавалі гісторыкі і палітыкі, хто ўжо мае помнікі ці то ў камні, ці то ў паперы, ці то ў легендах і паданнях… Чытач сустрэне звычайных людзей XVI—XVII ст., якіх часта называюць “маўклівай большасцю гісторыі”. Пра іх зрэдку пішуць даследчыкі, больш заклапочаныя пошукамі заканамернасцяў і асаблівасцяў палітычнай, канфесійнай, эканамічнай і культурнай гісторыі. Абываталям няма месца на старонках падручнікаў і энцыклапедый, але менавіта іх жыццёвыя лёсы і вызначалі шляхі нашай даўніны.
(Алесь Смалянчук. Залатая бшчала Вольгі Бабковай)