Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Сумны суп
16.40 руб.
Памер: 220x220 мм
Вага: 460 г

Purchase

Няма на складзе
ГаліяфыПрозаЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткам++ ПісьменнікіСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Каляровы Ровар"Гапеева Вольга

Апісаньне

Гісторыі / Мастак Марта Герашчанка. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 72 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 4). Цвёрдая вокладка.

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7021-30-7

Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.


     " У кватэры нумар 66 шматпавярховага дома на пліце ў рондалі жыў суп. Аднойчы, здаецца гэта было ўчора, суп вылілі ў талерку і паставілі на стол. Хлопчык Уладзік грозна занёс лыжку і апусціў яе ў талерку. Але замест таго, каб зачарпнуць суп і паднесці лыжку да рота, Уладзік стаў павольна боўтаць лыжкай ў талерцы, быццам спрабаваў там нешта знайсці. Суп ужо стаміўся ад таго, што ў ім туды-сюды валэндалі лыжкай, якую ён пачаў паціху недалюбліваць.

     — Колькі можна! — думаў суп. — Я ўжо пачынаю паціху замярзаць тут. А яшчэ гэтая лыжка, у мяне ўжо галава ад яе разбалелася...

(Фрагмент гісторыі "Сумны суп")


Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі (LIT-BEL.ORG)

Буктрэйлер да кнігі (глядзець)


ЗМЕСТ


Сумны суп
Парасон і слоўнік
Хворы гузік
Кот і кацяня
Навошта лічыць авечак


Ілюстрацыі з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.