100 манет Вялікага Княства Літоўскага
59.00 BYN
Памер: 210x280 мм
Вага: 625 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
100 манет Вялікага Княства Літоўскага / Дзмітрый Гулецкі, Мікалай Дарашкевіч. Мінск: Тэхналогія, 2022. – 80 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-458-328-0
"Гісторыя часта становіцца абʼектам маніпуляцый, а матэрыяльныя помнікі – заўсёды бесстароннія", – сцвярджае даследчык Дзмітрый Гулецкі.
Альбом-энцыклапедыя "100 манет Вялікага Княства Літоўскага" напісаны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму хто цікавіцца гісторыяй. Ён змяшчае кароткія займальныя факты пра грошы, якія хадзілі на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбіты першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы са звярыных шкур – адказы на гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе ў кнізе, куды ўвайшлі найноўшыя адкрыцці нумізматыкі Вялікага Княства Літоўскага.
ЗМЕСТ
Грошы на тэрыторыі ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ў XIII—XV стагоддзях.
Манеты Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
Падробкі манет Вялікага Княства Літоўскага ("фальшакі")
Манеты Вялікага Княства Літоўскага XVII – пачатку XVIII стагоддзяў
Тлумачальны слоўнік

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
зьніжка
Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.
зьніжка
У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця.
Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША.