Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Апісаньне

Казачная аповесць / Мастак Алена Кійко. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 64 с. : іл. — (Казкі XXI стагоддзя). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-02-1036-4

 

Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...

Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу...

 

Гутарка з аўтарам у "Народнай газеце".

 

ЗМЕСТ

Вася Лайдачкін пачынае свой аповед
Пачатак маіх прыгодаў у Краіне Шкодных Звычак
Далейшыя мае непрыемнасці і шчаслівае ад іх выратаванне
Сустрэча з Цыгарэтай Нікацінаўнай, альбо галоўныя мае непрыемнасці
Бітва

 

***

Я з вялікім задавальненнем пішу як "дарослыя", так і "дзіцячыя" творы: вершы, п'есы, казкі. Яны часта друкуюцца на старонках беларускіх часопісаў "Вясёлка", "Лесавічок", "Качели" і інш. Акрамя таго, у часопісе "Рюкзачок" выходзяць мае артыкулы пра далёкае мінулае нашай Радзімы, пра жывёльны свет Беларусі. А ў часопісе "Бярозка" я вяду пастаянную рубрыку "Азы вершаскладання". Я не толькі пісьменнік, але і настаўнік. Штодня я сустракаюся з дзецьмі розных узростаў. 3 назіранняў за імі і нарадзіліся кароценькія казачныя гісторыі пра Васю Лайдачкіна і ягоных сяброў, Пецю-выдатніка і Зойку Зазнайкіну. Гэтыя гісторыі друкаваліся ў беларускіх часопісах і ў газеце "Зорька". Пазней узнікла думка напісаць пра Васю Лайдачкіна некалькі казачных аповесцей. Так з'явіліся на свет гісторыі "Вася Лайдачкін у краіне Казак" і "Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак". Вася Лайдачкін – не зусім станоўчы казачны персанаж, але ў яго ёсць шанец выправіцца, асабліва пасля тых неверагодных здарэнняў, што адбыліся з ім на старонках гэтай кнігі. Магчыма, прачытаўшы яе, вы задумаецеся пра сваё стаўленне да ўласнага здароўя. І калі хоць адзін хлопчык ці дзяўчынка рашуча парвуць усялякія стасункі са шкоднымі звычкамі і пасябруюць са здаровым ладам жыцця, то будзем лічыць, што казка мая напісана недарэмна.

Генадзь Аўласенка

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Федарэнка Андрэй
Кнігу складаюць дзве новыя аповесці: “Ціша” і Дзядзька Адольф”, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
Сіўко Франц
У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі “Удог”, якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні — мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ — вынік сузірання і філасофскага аналізу.
Карпюк Аляксей
Стыль шчырага і бескампраміснага рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам.