Вуліца добрай надзеі
9.50 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 320 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Апавяданні. — Мінск: Медысонт, 2010. — 304 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 7).ISBN 978-985-6887-80-5
Кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінуўшчынаю і сучаснасцю каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасць стылю, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.
Міхась Андрасюк — беларускі журналіст і пісьменьнік — госьць Café Europa на радыё “Свабода”.
Міхась Андрасюк пра сябе.
Я нарадзіўся ў беластоцкім мястэчку Гайнаўка 2 снежня 1959 года. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой — рускія. Яны і прынеслі гэтую мяжу ў 1944-м дзесьці з-пад Стаўбцоў. І калі б, прайшоўшы сотні кіламетраў, тузанулі чырвона-зялёныя слупы яшчэ 1500 метраў на захад, я нарадзіўся б хутчэй у Камянцы. Але не тузанулі, і я пайшоў у польскую школу, дзе вывучыў польскую мову, і ад яе ў маёй беларушчыне назаўсёды застаўся акцэнт.
За паўстагоддзя здаралася мне працаваць настаўнікам, каменячосам, радыё-журналістам — і час ад часу нядрэнна жыць, нічога не рабіўшы. Бо ці можна назваць працай, напрыклад, напісанне кніжак? Бо паралельна з усім астатнім здарыліся мне тры кніжкі прозы. На беларускай мове з польскім акцэнтам.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жыхароў і іх рэчаў, дзе паўсядзённасьць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасьць пераплятаецца з міфам.
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.
У сваёй кнізе аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніць яго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў.














