Паром празь Ля-Манш
0.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 180 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 156 с. ISBN 985-6800-13-4 Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг "Міласьць князя Гераніма", "Сны імпэратара", "Каханак яе вялікасьці", "Час чумы", "Краіна Беларусь". Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў "Фаўна сноў" (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы. У новай кнізе паэзіі аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы й часе.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры - усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» вершы, сабраныя ў гэтай кнізе.
В дебютную книгу Тани Светашёвой вошли стихотворения разных лет. Это собрание внутренних монологов, в которых соединены глубоко интимное и общечеловеческое, ирония и тоска и которые разворачиваются внутри топоса Минска — не витринного, а нутряного, подлинного…
Томас Вянцлава (нар. у 1937) – на сёння самы вядомы ў свеце паэт з ліку тых, што пішуць па-літоўску. У 1960–1970‑х гг. быў актыўным удзельнікам дысідэнцкага руху ў савецкай імперыі, уваходзіў у літоўскую Хельсінкскую групу, за што быў арыштаваны і ў 1977 г. высланы з СССР. Цяпер зноў жыве на радзіме. Быў добра знаёмы з паэтамі-нобелеўскімі лаўрэатамі Чэславам Мілашам, Шэймусам Хіні, Іосіфам Бродскім.














