Замежная літаратура ў перакладах "Нашай Нівы" / Эдгар Алан По, О. Генры, Яраслаў Гашак і іншыя. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 270 с. — (Кнігарня “Нашай Нівы”).
ISBN 978-985-6800-46-0
У кнізе сабраныя найлепшыя пераклады замежнай прозы ў выбарцы “Нашай Нівы”.
Зьмест
Лявон Баршчэўскі. Колькі словаў замест уступу Эдгар Алан По. Авальны партрэт О. Генры. Калядны падарунак з дубнячку Яраслаў Гашак. Дваццаць гадоў таму Люіджы Пірандэла. Пара жаўрукоў Бруна Шульц. Птушкі Іўлін Ўо. Маленькая пагулянка містэра Лаўдэя Альбэр Камю. Камень, які расьце Ойвін Бальстад. Наймацнейшы Хорхэ Люіс Борхэс. Бабілёнская бібліятэка Барыс Віян. Сюрпрыз — вечарынка ў Леабіля Герман Гэсэ. На лёдзе Марыя Жудзітэ дэ Карвальё. Жыцьцё і мара Ўільям Трэвар. Каляды ў Лёндане Макс Фрыш. Гісторыя пра Ізідора Зыгфрыд Ленц. Прыхільнік ураду Рэйманд Карвэр. Бамбіза Хасэ Пабла Фэйн. Краіна дурняў Рэй Брэдбэры. Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? Гайнрых Бёль. Як у кепскіх раманах Эфраім Кюшон. А ключы ў Рудога Мікола Рабчук. Да Чаплі на дзень раджэньня Павал Гюле. Міна Роса Бэльтран. Графіці Вольга Такарчук. Прафэсар Эндрус у Варшаве Узі Вайль. Гэта не “Хамас”, гэта Сьмерць, каб яна здохла Этгар Керэт. “Адыдасы” Арношт Голдфлам. Тата і хворы пан прэзыдэнт
У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча. Сярод іх — апавяданьні папулярнага ў беларускага чытача "белага клоўна сусьветнай літаратуры" Этгара Керэта, знаёмага па кнізе "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам", перакладзенай з іўрыта на беларускую мову П.Касьцюкевічам; творы ляўрэата многіх літаратурных прэмій Амоса Оза, аўтара раманаў "Мой Міхаэль" і "Аповесьць аб каханьні і цемры"; апавяданьні Меіра Шалева, вядомага далёка за межамі Ізраіля сваім "Расійскім раманам"; а таксама проза сатырыка Эфраіма Кішона, чые творы разышліся па сьвеце больш чым 40‑мільённым накладам.
У свеце Вугеры спяваюць чароўныя камяні ў прошчах і плятуцца спракаветныя чары. Тут замкі і рыцары, прыўкрасныя князёўны ды старадаўнія легенды, падобныя да сненняў. Але што здарыцца, калі сны стануць кашмарамі, спеў ахоўных камянёў перарвецца, а з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў папаўзуць пачвары?.. Донай, прыёмны сын аднаго з уладароў княства, нават падумаць не мог, што апынецца на раздарожжы паміж светам людзей і не-людзей. Ці знойдзе ён у сабе моцы стаць тым, кім хочуць яго бачыць, хто патрэбны людзям? І ці зможа ён нарэшце парушыць заклён і стаць самім сабой?
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.