Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
7.10 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 590 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Пераклад з польскай і французскай М. Раманоўскага і А. Істоміна; уклад. Г. Сагановіч. — 2-е выданне. — Мінск: Медысонт, 2010. — 456 с. — (Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд").ISBN 978-985-6982-05-0
У кнігу выбраных прац вядомага польскага вучонага ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і праблемах нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Выданне змяшчае найпаўнейшую бібліяграфію навуковых публікацый гісторыка.
Адзінаццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТ
Навука польскага гісторыка (Генадзь Сагановіч)
Зачараваны Вялікім Княствам: Інтэрв’ю з Юліушам Бардахам
Крэва і Люблін. З праблемаў польска-беларускай уніі
Лад месцаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да сярэдзіны XVII ст.
Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта І Старога
Звычаёвае шлюбнае права русінаў Вялікага Княства Літоўскага (XV—XVII ст.)
Дачыненні паміж каталікамі і праваслаўнымі ў Вялікім Княстве Літоўскім (канец XIV—XVII ст.)
Шматузроўневая нацыянальная свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай у XVII—XX ст.
Ад палітычных да этнічных народаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе
Літоўскія палякі і іншыя народы гістарычнае Літвы
Канстытуцыя 3 мая і "Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў" 1791 г.
Бібліяграфія публікацый прафесара Юліуша Бардаха
Прынятыя скарачэнні
Бібліяграфія змешчаных прац
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.













