Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларусы: Сучасныя энтакультурныя працэсы
2.50 BYN
Вага: 1280 г

Purchase

Няма на складзе
Навукова-папулярная літаратураБеларуская навука

Апісаньне

Г. І. Каспяровіч [і інш.]; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Нац. акад. Навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 607 с.: іл. Цв. вокл. ISBN 978-985-08-1080-9 У выданні ўпершыню ў беларускай этналогіі на падставе матэрыялаў шматгадовых палявых экспедыцыйных даследаванняў, статыстычных і архіўных крыніц аналізуюцца сучасныя этнакультурныя працэсы, развіццё навуковай думкі аб паходжанні беларусаў, асноўныя фактары этнакультурнай дынамікі. Раскрываецца роля дзяржавы ў фарміраванні сучасных этнакультурных працэсаў, апісваюцца сучасныя святы, традыцыі сямейнага выхавання і этнакультурныя змены ў сям’і, прафесійная культура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Кніга будзе карыснай для спецыялістаў дзяржаўных устаноў, выкладчыкаў ВНУ, а таксама этнолагаў, гісторыкаў, культуролагаў, сацыёлагаў, эканамістаў і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі культуры беларусаў. ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ (Г. І. Каспяровіч) Глава 1. ПАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКАГА НОРОДА І ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ПРАЦЭСЫ 1.1. Паходжанне беларускага народа (І. У. Чаквін) 1.2. Фактары сучасных этнакультурных працэсаў (Г. І. Каспяровіч) Глава 2. СЯМ’Я І СЯМЕЙНЫЯ АДНОСІНЫ 2.1 Гарадская сям’я (І. І. Калачова) 2.2. Сельская сям’я (Л. В. Ракава) Глава 3. СВЯТОЧНАЯ КУЛЬТУРА 3.1. Грамадзянскія святы (Т. І. Кухаронак) 3.2. Рэлігійныя святы 3.2.1. Сучасныя хрысціянскія святы (А. У. Гурко) 3.2.2. Святы беларускіх татар (В. М. Бялявіна) 3.2.3. Іудзейскія святы (В. Ф. Бацяеў) Глава 4. ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА (Я. М. Сахута) Глава 5. ПРАФЕСІЙНАЯ КУЛЬТУРА 5.1. Літаратура (В. М. Бялявіна) 5.2. Тэатр (В. М. Бялявіна) 5.3. Музыка (В. М. Бялявіна) 5.4. Выяўленчае мастацтва (В. М. Бялявіна) 5.5. Музеі (В. М. Бялявіна) 5.6. Кіно (А. А. Карпілава) 5.7. Архітэктура (А. С. Шамрук) ЗАКЛЮЧЭННЕ (Г. І. Каспяровіч)

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Баркоўскі Павел
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.
зьніжка
Церашковіч Павел
Кніга вядомага беларускага навукоўца, спецыяліста ў галіне культурнай антрапалогіі і нацыянальнай гісторыі Паўла Церашковіча прысвечаная адносна малавядомай ў Беларусі навуковай дысцыпліне, якая даследуе ўзаемадзеянне разнастайных формаў і вынікаў чалавечай дзейнасці і геаграфічнай прасторы. Увага сфакусаваная на праявах адзінства і разнастайнасці чалавецтва ў гістарычнай і геаграфічнай перспектыве. У глабальным кантэксце разглядаюцца і шмат якія аспекты традыцыйнай культуры беларусаў. Тэкст заснаваны на курсе лекцый, які аўтар на працягу 20 гадоў чытаў у Беларускім дзяржаўным і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтах.
Мікус Алесь
Кніга прысвечаная рэканструкцыі аўтэнтычных тутэйшых двухасноўных імёнаў старабалцкага тыпу на грунце антрапанімічных і тапанімічных звестак (прозвішчы, геаграфічныя назвы). Для сучаснай рэнавацыі прапанавана 180 двухасноўных імёнаў (у тым ліку для жаночага называння), для кожнага з іх падаюцца структурныя паралелі (больш за 2 000 іменных адзінак). Апроч асноўнага матэрыялу старых метрыкаў, багата скарыстана звестак з масіва старапрускіх імёнаў, з сучасных літоўскіх і латышскіх прозвішчаў.