Мячы Грунвальда
9.90 BYN
Памер: 220x290 мм
Вага: 815 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Альбо Дванаццаць абаронцаў караля: аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў / мастак Уладзімір Даўгяла.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2012.— 130 с. Цвёрдая вокладка.ISBN: 978-985-02-1370-9
Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 600 гадоў таму адважныя славянскія рыцары здабылі волю для сваёй зямлі. Гісторыю ствараюць не толькі цары, князі, генералы. Старыя летапісы гавораць аб простых героях Вялікай вайны. 15 ліпеня 1410 года кароль Уладзіслаў Ягайла перамог, бо вёў ваяроў у бой за Айчыну і меў побач верных сваіх абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
ЗМЕСТ
Раздзел першы. Пяро і зямля
Раздзел другі. Дзіда і труба
Раздзел трэці. Ключ і страла
Раздзел чацвёрты. Незабудка
Раздзел пяты. Лыжка і сцяг
Раздзел шосты. Молат
Раздзел сёмы. Крыж і падушка
Раздзел восьмы. Крыжакі
Раздзел дзявяты. Зборы
Раздзел дзясяты. Мячы
Раздзел адзінаццаты. Бой
Раздзел дванаццаты. Перамога
Замест заключэння. Калі скончана вайна
Гласарый
*****
Быў год 1410 ад Раства Хрыстова.
Быў дзень Рассеяння Апосталаў, аўторак 15 ліпеня.
У бітве пад Грунвальдам сышліся магутныя рыцары. Крыжацкае войска вёў у бой вялікі магістр Ульрых Юнгінген. Ён змагаўся з палякамі ды ліцвінамі, якімі кіравалі кароль Уладзіслаў Ягайла і вялікі князь Аляксандр Вітаўт.
У самым полымі бітвы, узнімаючы меч над галавой, адважны ліцвін пракрычаў: “Не трэба мне аховы. Жыццё і волю сваю ахвярую Богу! Усё ў Яго руках”/
Словам і справай літоўскі гаспадар падтрымліваў сваіх ваяроў. Гінулі пад Вітаўтам коні, ды развяваўся над полем, бы крылы, шырокі княжы плашч. І той, хто задрыжаў або хацеў адступіць хоць на крок, абуджаўся і йшоў наперад за сваім уладаром.
А Ягайла ціхмяна маліўся, спяваючы “Багародзіцу”. Ён узяў сабе шэсцьдзесят абаронцаў, але найважнейшымі сталі дванаццаць:
Былі ў караля,
Сцяг і Труба,
Молат і Ключ,
Крыж і Зямля,
Лыжка, Падушка,
Незабудка, Страла.
Дзіда, Пяро —
Усе заадно!


Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга ўяўляе сабой паслядоўны аповед пра тое, якім чынам сфармаваліся румынская мова і румынская нацыя. Аўтар, аўтарытэтны румынскі гісторык, прэзідэнт Румынскай Акадэміі навук Ёан-Аўрэл Поп у папулярным стылі паказвае няпросты шлях, які прайшлі румыны, каб стварыць сваю незалежную дзяржаву, і тлумачыць абставіны, у сувязі з якімі даўней румынскіх дзяржаваў было тры - Валахія, Малдова і Трансільванія - і дагэтуль застаецца дзве - Румынія і Рэспубліка Малдова, хоць людзі ў іх гавораць адною мовай.
зьніжка
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.














