Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё)

Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё)
1.90 руб.
Вага: 180 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяХадановіч Андрэй

Апісаньне

Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 120 с.

ISBN 978-985-6901-63-1

Новая кніга Андрэя Хадановіча сабрала вершы, напісаныя збольшага ў 2008—2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік утрымлівае таксама драматычную паэму "Дзяды". Да кнігі далучаецца дыск з 13 тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.

 

Блог аўтара на BLOG.TUT.BY
Блог аўтара на Livejournal.com 

 

Несымэтрычныя сны 

каб меў я мабільнік, зараз было б на ім безь сямі тры
ноч — і мы сьнім адно аднаго, але без сымэтрыі 

ты сьніш, быццам я на верш для цябе не шкадую паперы
я сьню, быццам ты мне звоніш, і я званю — табе ў дзьверы 

ты сьніш, бы вязеш з бацькамі знаёміць, а я — што іх дома няма
і ты са мной застаесься зусім нечакана сама 

ты сьніш, нібы я сарамлівы, а я — што нахабны і дужы
ты — быццам кахаю ў душЫ, а я – што кахаю ў дУшы 

ты сьніш, нібы кажаш: каго яшчэ ў свае запішу я абраньніцы
а я — што лаві імгненьне і хопіць згадваць аб раніцы 

ты сьніш, бы звоніць мабільнік і мы спыняемся ў выніку
а я — што за кайф, калі табе не ламаюць кайф па мабільніку 

я сьню, нібы вучыш мяне такім рэчам, якім не вучылі ў школе
ты сьніш, нібы я нарэшце кажу, чаго не казаў ніколі 

я сьню, што мы разам з табой парушаем да раніцы цішыню
у сьне, дзе ты проста ню, а я цябе проста сьню


ЗЬМЕСТ (кніга)

Абменьнік

I. Сьвята паэзіі
Начная чытанка
Зацікаўленасьці (78)
Пяць (і болей) рэчаў, якіх я ня ўмею
Майстар-клас
Дзясятка запаветаў для маладых паэтаў
Размова з рэхам
Сьвята паэзіі

II. Палескі цырульнік
Памяці дрэваў
Пэ. эС
Мужыцкая праўда
Палескі цырульнік
Францішак Сапега
Белы рыцар

III. Парны тэніс
Зімовыя гульні
Баляда пра апошнюю рыфму
Клясыка
Нірвана
Старая песьня пра галоўнае
Дзесяць спосабаў быць выцягнутым з ложка дзяўчыны
Парны тэніс (Мікст)
Беларускія мужчыны

IV. Дзяды. Драматычная паэма
Каратэіст (замест уступу)
1. Прывід
2. Олівэр Твіст
3. Драбіна дзядзі Яшы
4. Сьвятое
5. Як я ўпусьціў вядро
6. На карову
7. Камандзір бабскага батальёну
8. Як я правёў лета

V. Дзевяноста другі дзень лета
Псіхааналіз
Дзевяноста другі дзень лета
Выхаваньне пачуцьцяў
НВП
Урокі сьпеваў
Радыё-Віён
Не трамвай
Кубікі
Вершык пра санкі
Доўгая дарога да гаршка
Фальшывыя сябры перакладчыка

VI. Начная свабода
Рэйкавая вайна
Выпускнікам Ліцэю
Начная свабода
"Калі ад тэленавінаў..."
Пяць дзён
Маладым літаратарам

VII. Джынгл бэлз
Шчодры вечар
Каляды. Вяртаньне
Джынгл бэлз
Заклінаньне сьнегу
"Я ўваходзіў замест..."
С+Н+Г

VIII. Зялёная гарбата
"покуль надвор'е хваліце..."
Ich liebe
Падводныя сны
Несымэтрычныя сны
"у нэце заторы..."
Зялёная гарбата

IX. "Там, дзе нас няма..."
"там, дзе нас няма, цяпер зіма..."
"Малая, я выйшаў з дому..."
Асеньняе лісьце
"у той губэрні ўсё менш..."
Суседзі
За здароўе! 

 

ЗЬМЕСТ (аўдыё)

Cон першы: Несымэтрычныя сны — "там, дзе нас няма..." — Зімовыя гульні

Сон другі: Клясыка — Дзяды (Прывід) — Дзяды (Як я правёў лета)

Сон трэці: Падводныя сны — Парны тэніс (Мікст) — Баляда пра апошнюю рыфму — Абменьнік

Сон чацьверты: Памяці дрэваў — Асеньняе лісьце — Зялёная гарбата

 

Фрагмэнт трэку "Сон чацьверты: Памяці дрэваў — Асеньняе лісьце — Зялёная гарбата" можна праслухаць ніжэй.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Стэйнар Стэйн
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.
Ліпай Алесь
“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву.
Фрост Роберт
Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітней­шых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад вы­браных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці.