Смерць лесбіянкі
6.30 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 235 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Пяцьдзясят два крокі па полацкіх лабірынтах. Раман. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 156 с. — (Галерэя “Б”).ISBN 978-985-562-092-2
Другая кніга Наталкі Харытанюк — пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама трапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася.
Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным — тугой.
Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка ў апошнія дні снежня ўцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы факультэта знаходзяць труп…
Кожны з персанажаў вядзе сваё следства. Мае сваіх падазраваных. Шукае сабе алібі. Разгадка ж адна і да невыноснасці простая.
Аксамітавая Беларусь: Наталка Харытанюк — “свая” пісьменніца (інтэрвію на VELVET.BY)
Пра кнігу на сайце Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (+ фрагмент кнігі)
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга цудаў і хаджэнняў, раман «Падарожжы Беньяміна III» пра выбітнага ваяжора і яго адданага збраяносца, аўтарства Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма з Капыля, усмешлівага пачынальніка сур'ёзнай яўрэйскай літаратуры, заснавальніка легендарнай Дармаедаўкі, стольнага мястэчка Ідышлэнду.
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.














