Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Гарбузік
4.90 BYN
Памер: 205x290 мм
Вага: 200 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейНавучальная літаратураКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Каляровы Ровар"Часопісы і альманахіКнігазбор для дзяцей і падлеткаў

Апісаньне

Літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 30 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”). Наклад гэтага нумару альманаху цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7119-54-7

Альманах “Гарбузік” прапаноўвае найлепшы спосаб прабавіць вольны час для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў і выхавальнікаў. У зборнік уваходзяць матэрыялы навучальнага і забаўляльнага характару для дзяцей: вершы, казкі, вясёлыя задачы, самаробкі. Для сямейнага чытання. Унутры — макет старажытнага замка.

Новы папяровы сябра “Гарбузік” падрыхтаваў для цікаўных, разумненькіх і актыўных маленькіх беларусаў найлепшыя спосабы прабавіць вольны час. Ён навучыць лічыць і выразаць аўтарскія выцінанкі Вольгі Бабурынай, майстраваць папяровыя замкі і рашаць касмічныя задачкі, апавядзе, як адрозніць правую руку ад левай і лёгка засвоіць новыя англійскія словы! (паводле Budzma.by, чытаць цалкам).


Вітаю, дружа!
Давай знаёміцца: я — Гарбузік. Мяне прыдумалі вясёлыя бацькі для сваіх цікаўных дзетак. Такіх самых, як i ты.

Я люблю апавядаць, жартаваць, рыфмаваць, разгадваць, чытаць, майстраваць, гуляць, даследаваць... Але больш за ўсё я люблю сябраваць! Упэўнены, ты таксама станеш маім сябрам!

Бачыш, колькі цікавага падрыхтаваў я для цябе?


ЗМЕСТ

Вывучаем : Правая ды левая
Вывучаем : Лічым дзетак жывёл
Майструем: Велікодная паштоўка
Чытаем: Як Чмых хадзіў у грыбы
Вывучаем : Клапатлівыя машыны
Думаем: Дыназаўравыя задачы
Майструем: Вясёлы Дына з пластыліну
Чытаем: Казка пра спадарыню Мышэвіч
Майструем: Замак Гедыміна ў Лідзе
Вывучаем : The words
Тузін спосабаў запомніць лета
Чытаем: Цудоўная вясёлка
Чытаем: Казка пра крылы. Люда і людажэр
Думаем: Касмічныя задачы
Майструем: Госці з іншай планеты
Чытаем: Нататкі таткі
Думаем: Марскія задачы


Фрагмэнты з альманаху Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бураўкін Генадзь
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Холе Стыян
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
Ясмінска Надзея
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць... Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!