Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Магдэбургская Гародня
3.36 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 780 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураГарадзенская бібліятэкаГардзееў Юры

Апісаньне

Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16 — 18 ст.. — Гародня-Wrocław, 2008. — 384 c. : іл. — (Гарадзенская бібліятэка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-83-61617-97-6

Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.


Пра аўтара на Камунікаце

ЗМЕСТ Паглядзець



Юры Гардзееў
  – гісторык, доктар гістарычных навук, ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў, Польшча). Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: "Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст.". У 1988 – 1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута "Белспецпраектрэстаўрацыя". У 1993 – 1995 гг. – выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996 – 1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамсама абараніў дысертацыю: "Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам" ("Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast") і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. З 2001 г. працуе ў Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.


Горад, які немагчыма не любіць
Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Поп Ёан-Аўрэл
Кніга ўяўляе сабой паслядоўны аповед пра тое, якім чынам сфармаваліся румынская мова і румынская нацыя. Аўтар, аўтарытэтны румынскі гісторык, прэзідэнт Румынскай Акадэміі навук Ёан-Аўрэл Поп у папулярным стылі паказвае няпросты шлях, які прайшлі румыны, каб стварыць сваю незалежную дзяржаву, і тлумачыць абставіны, у сувязі з якімі даўней румынскіх дзяржаваў было тры - Валахія, Малдова і Трансільванія - і дагэтуль застаецца дзве - Румынія і Рэспубліка Малдова, хоць людзі ў іх гавораць адною мовай.
Пяткевіч Кшыштаф
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вя­лі­ка­га Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаў­ных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).