Халоднае сэрца
Апісаньне
Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 230 с. – (Другi фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6906-30-8 Знакаміты казачны твор клясыка нямецкай літаратуры Вільгельма Гаўфа (1802-1827) – і прыгоды нікому не вядомага перакладчыка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі... Зьмест Вільгельм Гаўф. Халоднае сэрца Альгерд Бахарэвіч. Пасьлямова перакладчыка Камэнтары Пра аўтараў Вільгельм Гаўф – пісьменьнік, клясык нямецкай і сусьветнай літаратуры. Нарадзіўся ў 1802 годзе ў Штутгарце (Вюртэмбэрг). Аўтар трох альманахаў казак, сярод якіх – шырока вядомыя "Карузьлік Hoc", "Каліф-бусел", "Халоднае сэрца", "Маленькі Мук", "Карабель-прывід", "Карчма ў Шпэсарце", "Гісторыя пра гульдэн з выявай аленя", "Гісторыя пра адсечаную руку", "Чалавек-малпа", а таксама раманаў (ягоны гістарычны раман "Ліхтэнштайн" прызнаны адным з найлепшых у гэтым жанры ў эўрапейскай літаратуры XIX стагодзьдзя), апавяданьняў, сатырычных твораў ("Мэмуары сатаны"), навэляў, вершаў. Доктар філязофіі і тэалёгіі (Цюбінген, 1824). Працаваў хатнім настаўнікам, рэдактарам газэты "Morgenblatt für gebildete Stände". Вандраваў па Францыі і Паўночнай Нямеччыне. У 1827 годзе ажаніўся са сваёй кузынай, якую кахаў зь дзяцінства, аднак у тым жа годзе, праз тыдзень пасьля нараджэньня іхнага дзіцяці, Гаўф памёр ад брушнога тыфу. Пахаваны ў Штутгарце. Ужо амаль дзьвесьце гадоў казкі Гаўфа перавыдаюцца, перакладаюцца, экранізуюцца ва ўсім сьвеце. У Нямеччыне імем Гаўфа названая прэстыжная прэмія ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры. Альгерд Бахарэвіч – пісьменьнік, нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДПУ імя М. Танка. Працаваў настаўнікам і журналістам. Аўтар шасьці кніг прозы (у тым ліку рамана "Сарока на шыбеніцы"). У 2008 годзе ў Польшчы выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў "Talent do jąkania się". Удзельнік перакладніцкага сэмінара ў Бэрліне (2006), міжнародных літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Чэхіі, Славеніі, Украіне. Апавяданьні перакладаліся на некалькі эўрапейскіх моваў. Жыве ў Гамбургу. Падрабязьней пра кнігу "Халоднае сэрца" тут і тут.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
зьніжка
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.