П’есы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2005. — 204 с. — (Другi фронт мастацтваў). ISBN 985-6701-46-5
Сяргей Кавалёў — драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі "Як пакахаць ружу?", 1989; "Партрэт шкла", 1991), на пачатку 1990-х звярнуўся да драматургіі ("Стомлены д'ябал", "Трышчан ды Іжота", "Чатыры гісторыі Саламеі", "Тарас на Парнасе" і інш.). П'есы ставіліся ў Беларусі, Расеі, Польшчы.
Пра аўтара ў Вікіпедыі
Інтэрвію з аўтарам на "Нашай Ніве"
ЗМЕСТ Паглядзець цалкам
Балада пра Бландою
П’еса ў 2-х дзеях паводле матываў старабеларускага рыцарскага рамана "Бава"
Трышчан ды Іжота
П’еса ў 2-х дзеях паводле матываў старабеларускага рыцарскага рамана "Трышчан"
Чатыры гісторыі Саламеі
П’еса ў 2-х дзеях
Францішка, або навука кахання
П’еса ў 3-х дзеях
Звесткі пра п'есы Паглядзець цалкам
"Балада пра Бландою". Упершыню апублікавана: Маладосьць. 2002. №11/12. Пастаўлена: Тэатр беларускай драматургіі "Вольная сцэна" (1996, новая версія — 2001).
"Трышчан ды Іжота". Упершыню апублікавана: Беларуская драматургія. Вып. 2. — Мінск, 1996. Пастаўлена: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Мазырскі драматычны тэатр, Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі.
"Чатыры гісторыі Саламеі". Упершыню апублікавана: Полымя. 2003. №7. Пастаўлена: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мінскі абласны драматычны тэатр (Маладзечна), Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі.
"Францішка, або навука кахання". Упершыню апублікавана: Полымя. 2001. №7. Пастаўлена: Гомельскі абласны драматычны тэатр, Гродзенскі абласны драматычны тэатр.