Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзікае паляванне ліхалецця
1.53 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 360 г

Purchase

Няма на складзе
ПубліцыстыкаЭсэістыкаКнігазбор (выдавецтва)Казько Віктар

Апісаньне

Эсэ, публіцыстыка. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 360 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 2) ISBN 978-985-6930-32-7 У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько. Змест Азвярэнне, амаль крамлёўская гісторыя Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны Час пярэваратня, або Як я сыплю цукар Сенакос у канцы красавіка Terra incognita. Зона Абуджэнне памяці Каб жыта сеяць і жаць яго Паміж цюленем і акрабатам, або Энергія надзеі Гаючая вада – белы параход Так на Беларусі хаваюць прарокаў Зазірнуць у вочы свайму "Я" Я вам ніколі не схлусіў Віктар Казько – празаік, публіцыст. Віктар Апанасавіч Казько нарадзіўся 23 красавіка 1940 года ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. Перажыў жахі ваеннага ліхалецця, выхоўваўся ў дзіцячых дамах. Працаваў геолагаразведчыкам, журналістам. Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя A. М. Горкага. Адным з першых у сучаснай літаратуры паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. У апошнія дзесяцігоддзі шмат увагі ў сваіх творах надае экалагічнай праблематыцы (кнігі "Цвіце на Палессі груша", "Неруш", "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" ды інш.), а таксама маральнаму і нацыянальнаму станаўленню беларускага грамадства. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1982) за аповесць "Суд у Слабадзе". Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1973 года.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Разанаў Алесь
Першазмест усіх вершаў невядомая велічыня, — сведчыць Алесь Разанаў. — Застаючыся ў вершы, яна па-за вершамі, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць.
Анціпенка Алесь
“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты.
Рудкоўскі Пётр
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?