Вялікі выбух у малой Галілеі
8.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 180 г
Purchase
Апісаньне
Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 102 с. — (Бібліятэка “Беларускі калегіюм”).ISBN 978-985-562-069-4.
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства? Як выглядалі дачыненні ранняга хрысціянства з элінскай, рымскай ды іншымі культурамі? Гэтым і падобным пытанням прысвечаны гістарычна-філасофскі роздум “Вялікі выбух у малой Галілеі”.
Фрагменты з прадмовы Паглядзець
ЗМЕСТ Паглядзець
БІЯГРАФІЯ
Пётр Рудкоўскі — багаслоў, філосаф. Нарадзіўся ў 1978 г у мястэчку Канвелішкі на Гродзеншчыне. У 2006 і 2007 гг. абараніў дзве магістарскія дысертацыі — па багаслоўі ў Дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. У 2007—2008 г. вёў курс у Беларускім калегіуме “Religio postmoderna: контуры рэлігійнага досведу ў постсекулярным свеце”. Публіцыст часопіса “Arche” і тыднёвіка “Наша Ніва”. Аўтар кніг “Паўстанне Беларусі” і “Białoruska idea narodowa w XXI wieku”. На дадзены момант з’яўляецца дактарантам Варшаўскага ўніверсітэта (аддзел лагічнай семіётыкі), стыпендыятам Інстытута грамадзянскай прасторы пры Універсітэце Лазарскага (Варшава) і госцем-выкладчыкам гэтага ж універсітэта. У 2013 г. прызнаны восьмым лаўрэатам прэміі імя Льва Сапегі (Польшча).
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе.














