Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Дванаццаць
13.50 руб.
Памер: 230x300 мм
Вага: 900 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарМастацтваФотаальбомыКлінаў Артур

Апісаньне

Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана). ISBN978-985-6901-13-6 "Калекцыя пАРТызана" — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Упершыню ў нашай краіне робіцца спроба сыстэматызаваць і прэзэнтаваць лепшае, што было зроблена цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў у беларускім актуальным мастацтве — праекты, жывапіс, фота, інсталяцыі etc. "Калекцыя пАРТызана" стварае прэцэдэнт новай для Беларусі формы падачы актуальнага мастацтва. Праект разьлічаны на некалькі гадоў. Канцэптуальны мастак Артур Клінаў, галоўны рэдактар альманаху pARTisan і ідэоляг новай сэрыі: "Цягам апошніх 20—30 гадоў у беларускай культуры адбываецца рэвалюцыя, культурная рэвалюцыя. Але асабліваcьць у тым, што яна праходзіць незаўважнай для большай часткі грамадзтва. Задача сэрыі "Калекцыя пАРТызана" — зрабіць рэвалюцыю, якая адбываецца ў беларускім мастацтве, бачнай ня толькі культурніцкім элітам, але й шырокім колам грамадзтва". Сэрыя робіць акцэнт на прэзэнтацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіраваная на манаграфічныя выданьні: адзін альбом — адзін аўтар. Сярод заплянаваных пэрсонаў — Руслан Вашкевіч, Ігар Цішын, Уладзімер Цэсьлер, Ігар Саўчанка ды інш. Таксама плянуюцца і калектыўныя альбомы, што будуць рэпрэзэнтаваць мастацкія плыні ці стылёвыя кірункі пэўнай эпохі. Артур Клінаў: "Уся сэрыя плянуецца як the best, лепшае, што сварыў аўтар за сваё творчае жыцьцё, пакуль мы яго ня выхапілі з гэтай нябачнай рэвалюцыі". Першым у сэрыі выйшаў альбом "Дванаццаць" канцэптуальнага мастака Артура Клінава — рэтраспэктыва 12-ці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў. З жывапісным — трынаццатым — бонусам. Назва ёсьць вынікам банальнага "нумэралягічнага супадзеньня". Выбар Клінавым самога Клінава ў якасьці першага героя сэрыі — пазнака не нахабства, а сьціпласьці: "На сабе экспэрымэнтаваць прасьцей — дый усе матэрыялы пад рукой". Культуроляг Максім Жбанкоў, аўтар прадмовы: "Артур Клінаў — лякальны Эндзі Ўоргал эпохі кіраванага рынку, "Паўлінкі new" і "Крамбамбулі"… Саўндтрэк самага вясёлага бараку ў нашым лягеры. Дзікія скокі з Эмірам Кустурыцам. А яшчэ — калекцыя эфэкт(ыў)ных ідэяў і хуліганскіх праектаў, што дзёрзка прарастаюць скрозь асфальт дэпрэсіўна-рэпрэсіўнага айчыннага культурнага асяродзьдзя… Двух Клінавых гэта краіна ня вытрывае. Але адзін ёй проста неабходны". Актуальнасьць "Калекцыі пАРТызана" ў краіне, дзе арт-працэс знаходзіцца па-за межамі публічнай прасторы з-за адсутнасьці галерэяў, арт-рынку ды цэнтраў сучаснага мастацтва, відавочная. Артур Клінаў: "Гэта тое, чаго рэальна бракуе актуальнай культуры. Няма такіх праектаў: зьняць вяршкі з набыткаў незалежнага арт-працэсу і падаць у канцэнтраваным выглядзе спажыўцу — як айчыннаму, так і замежнаму".

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Раманюк Дзяніс
Беларускія краявіды, зафіксаваныя ў розныя поры года і сутак, адлюстроўваюць асаблівасці і адценні зімы, вясны, лета ды восені, разам з світанкамі і закатамі, туманамі і навальніцамі, і сплятаюцца ў чароўную нізку мастацкіх твораў. Каб паказаць гэтую прыгажосць іншым, створаны фотаальбом “Мой шлях — Беларусь”, куды адабраны самыя лепшыя творы. Усяго на старонках альбома змешчана 86 фотаздымкаў. Гэтае выданне праз агульнадаступную мову фатаграфіі, якая не патрабуе перакладаў і тлумачэнняў, пашырае вядомасць нашай краіны…
Раманюк Дзяніс
В этой маленькой по формату и вместительной по содержанию книге можно увидеть почти всё самое интересное, что есть в Беларуси: замки, храмы, просторы полей и зеркала озёр, творения народного искусства, большие города и уютные местечки, красивые пейзажи и людей Беларуси. Небольшой формат издания делает его чудесным и удобным сувениром.
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На ангельскай и рускай мовах.