Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай

Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай
23.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 450 г

Purchase

Няма на складзе
ГаліяфыГісторыяПеракладыНавукова-папулярная літаратураКультуралёгіяНемастацкая літаратура (нон-фікшн)Копер Славамір

Апісаньне

Пераклад з польскай Галіна Пальянава, Ірына Пальянава. – Мінск : Галіяфы, 2017. – 388 с.

ISBN 978-985-7140-67-1

“Жанчына – таксама чалавек”. Цікавы і крыху іранічны погляд на жаночыя праблемы. Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.

Пераклад зроблены паводле выдання Sławomir Koper. Wpływowe kobiety Drugiej Rzeczypospolitej, Bellona Spółka Akcyjna, Warszawa, 2011.


Артыкул пра аўтара ў Wikipedia (на польскай)


ПРАДМОВА

У гісторыі чалавечае аблічча. Яе ствараюць людзі, звычайныя і выдатныя, кожны на сваім месцы і кожны са сваёй роляй. У палякаў не заўсёды былі магчымасці, каб раскрыць усе свае здольнасці, але яны імкнуліся да змен і не гублялі веры.

11 лістапада 1918 года – асаблівая дата для ўсіх еўрапейцаў, і не толькі. Пасля 123 гадоў няволі Польшча зноў стала незалежнай і заняла належнае месца на міжнароднай палітычнай арэне. Палякі не страцілі нацыянальнай самасвядомасці, памкненняў да будавання ўласнага суверэнітэту і свабоды. Міжваеннае дваццацігоддзе адзначалася складанымі пераўтварэннямі тагачаснага свету. Змяніўся не толькі расклад палітычных сіл, межы еўрапейскіх краін, адначасова імкліва развівалася тэхніка, камунікацыя, літаратура.

Нягледзячы на будучыя трагічныя падзеі, здабыткі гэтага перыяду назаўсёды засталіся ў гісторыі і свядомасці народа як час новых цывілізацыйных дасягненняў, авангардыстаў, яскравых і адважных людзей. Урокі гісторыі дапамаглі палякам  таксама ў пераўтварэннях дзяржаўнага ладу і эканамічнай мадэлі канца 80-х гадоў XX стагоддзя.

Згодна з рашэннем польскіх улад 100-годдзе вяртання незалежнасці Польшчы святкуецца з 2017 да 2021 год, а мэтай кожнага мерапрыемства з’яўляецца ўвекавечанне падзей і людзей звязаных з адраджэннем польскай дзяржавы.

Мне падаецца сімвалічным, што кніга Славаміра Копера “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай” у рамках святкавання 100-годдзя вяртання незалежнасці Польшчы выходзіць у перакладзе на беларускую мову ў краіне, дзе відавочна змянілася роля жанчын у грамадстве. Іх удзел не толькі ў культуры і мастацтве, але і ў палітыцы, эканоміцы, фінансавай сферы, безумоўна, уплывае на сам уклад жыцця і функцыянаванне дзяржавы.

Конрад Паўлік,

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ракіцкі Вячаслаў
Кніга вядомага беларускага крытыка і тэатразнаўца Вячаслава Ракіцкага гэта зборнік яго артыкулаў, у якіх занатаваны тэатральны працэс у Беларусі, пра-аналізаваны многія цікавыя мастацкія з'явы, уласцівыя нацыянальнай сцэне на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў. Складзеныя ў храналагічным парадку рэцэнзіі, праблемныя артыкулы, творчыя партрэты майстроў сцэны даюць уяўленне пра шлях айчыннага тэатра ў найноўшай гісторыі Беларусі — у часы развітання з савецкай эпохай і з яе ідэйна-эстэтычнымі вымярэннямі да пошукаў сваёй нацыянальнай адметнасці, судакранання з еўрапейскім мастацкім кантэкстам пасля вяртання не-залежнасці краіны.
Фэрт Юзаф
Кніга ў папулярнай форме апісвае няпростае жыццё і знаёміць з асаблівасцямі творчасці аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821-1883), чые творы набылі сапраўдную сусветную вядомасць ужо толькі пасля смерці аўтара. Выданне пры-меркаванае да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.