Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі
10.50 BYN
Памер: 220x290 мм
Вага: 925 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania).ISBN 978-985-90263-1-7
Нарыс з серыі “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх”, прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыю, так і ўсім аматарам.
Алесь Краўцэвіч: "Гедымін у Беларусі заслугоўвае культу"
Біяграфічная даведка
Гедымін — сын вялікага князя Пукувера, брат вялікага князя Віценя. Дата нараджэння невядомая (мяркуецца, што нарадзіўся каля 1275 г.), скончыў жыццё каля 1340—1341 гг.Пераняў найвышэйшую ўладу каля 1316 г. пасля смерці брата. Выявіў надзвычайныя здольнасці дзяржаўнага дзеяча і дыпламата. Быў нетыповым сярэднявечным манархам — аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайной. Дзеля дасягнення вонкавапалітычных мэтаў эфектыўна выкарыстоўваў дынастычныя шлюбы сваіх дзяцей.
Больш чым удвая павялічыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Сабраў у адзінай дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласці Беларусі: Панямонне, Берасцейшчыну, Турава-Піншчыну, Полаччыну і Віцебшчыну, што спрычынілася да паспяховага этнагенезу сучаснага беларускага народу.
Значна ўзняў маестат уладара Літвы, здабыў прыжыццёвую славу і аўтарытэт далёка за межамі дзяржавы. Заснаваў вялікую дынастыю, якая больш за дзвесце гадоў кіравала некалькімі краінамі Сярэдне-Усходняй Еўропы.
Галоўная палітычная памылка: сваім тастаментам падзяліў дзяржаву між сынамі на вялікія ўдзельныя княствы, што прывяло да яе дэцэнтралізацыі і аслаблення.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Уступ Паглядзець уступ цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Вы трымаеце фантастычную кнігу! У вашых руках – гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай веры. Імя ёй – Еўфрасіння – Офрасіння – Афрасіння. Аб нябеснай апякунцы Беларусі ведаюць усе. Аўтар гэтай працы – таксама і аўтар падручніка «Мая Краіна – Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю сваёй Краіны. Чытаючы кнігу, вы маеце магчымасць пашпацырава-ць з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытным Полацку, перанесціся ў яе няпростыя гады ў манастыры, прайсці ўвесь яе шлях ажно да Канстанцінопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк.


Пачатак гаспадарання
Аднак сучасны гісторык мае моцную падтрымку ў сваёй рэканструкцыі гістарычнага працэсу — ён ведае вынік. Так, мы ведаем, што вынік 13 стагоддзя для Вялікага Княства Літоўскага быў станоўчы — дзяржава ацалела і працягвала жыць, нягледзячы на вельмі сур’ёзныя, як вонкавыя, так і ўнутраныя пагрозы.











