Міленіум
Апісаньне
Міленіум : раман, апавяданні / Леанід Левановіч. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 344 с.ISBN 978-985-7207-87-9.
Леанід Левановіч — аўтар шматлікіх кніг прозы і публіцыстыкі, але галоўнае яго творчае дасягненне — сем раманаў «Прыдняпроўскай хронікі». Раман «Міленіум» завяршае гэтае унікальнае сямікніжжа. Кожная кніга цыкла мае сваё, адмысловае афармленне: сёмы колер спектра — фіялетавы, таму «Міленіум» запатрабаваў адпаведны колер. У рамане ўзнаўляюцца падзеі 2000 года, Л. Левановічу ўдалося звязаць два тысячагоддзі.
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.
Апавяданні пра нашых сучаснікаў, іхныя клопаты, трывогі, пра іхную любоў да жыцця.
ЗМЕСТ
Міленіум. Раман
Апавяданні
Метро
Смерць пчаляра
Букет валошак
Век
Тэст
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
«Знахар» — польскі бэстсэлер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча расказвае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад імем Антонія Касібы трапляе ў рытуал на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сабе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.














