Знічкі Айчыны
5.39 руб.
Вага: 1460 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Гісторыя Беларусі ў старых паштоўках. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2008. – 264 с. : іл. ISBN 978-985-6720-34-8 İмя калекцыянера У. Ліхадзедава сёння добра вядома гісторыкам і знаўцам мінулага сваёй Айчыны. Чарговая кніга – знаёмства з новымі знаходкамі і адкрыццямі збіральніка паштовак векавое даўніны. Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Але характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў літаратар і краязнавец А. Карлюкевіч, з добрым веданнем гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі і іншых сумежных галін нашай культуры, цікава і захапляльна расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю. ЗМЕСТ Знічкі радзімазнаўства Ашмяны Бабруйск Брэст Валожын Ваўкавыск Вілейка Віцебск Гомель Гродна Давыд-Гарадок Клецк Лагойск Ліда Ляхавічы Магілёў Мазыр Мінск Мсціслаў Мядзел Нясвіж Пінск Полацк Пружаны Рэчыца Свіслач Слонім Слуцк Смаргонь Стоўбцы Чэрвень. Беразіно. Пухавічы Са спадзяваннем на сустрэчу заўтра Знічкі радзімазнаўства Перад вамі, шаноўныя чытачы, – "Знічкі Айчыны", кніга, у якой расказваецца пра мінулае больш як 30 беларускіх гарадоў – самых старажытных, самых багатых на гістарычна-культурныя традыцыі, на славутых ураджэнцаў. Раней яе сціпла залічылі б у краязнаўчыя выданні. Цяпер больш у модзе тэрмін рэгіёназнаўства: маўляў, краязнаўства – гэта нешта правінцыяльнае, застарэлае. Польскія даследчыкі (ёсць пры Варшаўскім універсітэце İнстытут рэгіёназнаўства) упэўнена сцвярджаюць, нібы тое, што нараджаецца на тэрыторыі Еўропы, будзе дзяліцца не па нацыянальнай, не па краязнаўчай прыкмеце, а на падобныя адзін да другога рэгіёны. Мне ж, аднак, больш да душы тэрмін радзімазнаўства. Асабліва, калі гаворка заходзіць пра такія адносна невялікія і кампактныя краіны, як Беларусь. Вядома, і яе можна падзяліць на адметныя па прыродных умовах і побыце рэгіёны: Паазер'е, Падняпроўе, Панёманне, Палессе, Цэнтральная Беларусь, якія, разам узятыя, і ўтвараюць усю нашу вялікую Радзіму. Разам з гэтым кожны жыхар больш або менш акрэслена вылучае сваю Радзіму малую ці нават маленькую, абмежаваную ўсяго адной вёскай і яе наваколлем. Для Алеся Карлюкевіча, аднаго з аўтараў гэтай кнігі, такой Радзімай з'яўляецца родны Пухавіцкі раён, Пухавіччына, якая раней з'яўлялася часткай былога İгуменскага павета, İгуменшчыны. Сёння яна стала Чэрвеньшчынай, аднак я зусім не выключаю магчымасці, што яна верне сабе добрую гістарычную назву. Для Уладзіміра Ліхадзедава, другога з аўтараў гэтай кнігі, такой малой радзімай з'яўляецца Полаччына, край, пра непаўторнае мінулае якога, пра яго загадкі і памяткі ён можа распавядаць доўга і цікава. А цяпер пра саму кніжку – як яна бачыцца. Найперш гэта – даведнік, дараднік для раённых і сельскіх радзімазнаўцаў – настаўнікаў, вучняў, студэнтаў, турыстаў, проста цікаўных людзей. Яны тут даведаюцца многа новага для сябе, карыснага. Па-другое, хаця кніга мае яўна папулярны, нават белетрыстычны характар, часам яна чытаецца, як мастацкі твор, але адначасова гэта – навуковае выданне, з якога можна пачарпнуць звесткі, адсутныя нават у шматтомных энцыклапедыях. Да прыкладу, прачытаўшы артыкул пра Гомель, аповеды пра слынных нашых суайчыннікаў, якія там нарадзіліся, – легендарнага лекара Аляксандра Залманава, які ў Францыі пашыраў арыгінальную па свайму метаду капіляратэрапію, або вядомую даследчыцу газетных жанраў, сябра Саюза пісьменнікаў СССР Яўгенію Журбіну, рашыў заглянуць у 18-томную Беларускую Энцыклапедыю – няма іх там, затым у асабістую картатэку па дыяспары, якая стваралася дзесяцігоддзямі, – таксама няма, бо, відаць, да "Знічак Айчыны" нідзе ў мінскіх выданнях названыя асобы не "засвяціліся". Тое ж – па іншых гарадах. Мэтанакіравана пераглядаю артыкулы далей. Ашмяны. İх ураджэнцы: вядучы саліст Вялікага тэатра оперы і балета ў Маскве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксандр Батурын, заслужаны артыст Літоўскай ССР Уладзімір Рубацкі, папулярны яўрэйскі пісьменнік Якаў Сапір, польскі мастак Вітольд Урбановіч. Не, няма іх у апошняй беларускай энцыклапедыі... Браслаў. Ураджэнцы раёна – член-карэспандэнт АН СССР Уладзімір Беняшэвіч, польскі гісторык і картограф Станіслаў Александровіч, спявак, які выступаў на сцэне міланскага тэатра "Ла Скала", Юзаф Нарушэвіч. Тая ж самая адсутнасць... Такім чынам, знаёмства са "Знічкамі Айчыны" наштурхоўвае чытача на дзве думкі. Першая: кніга будзе карыснай для краязнаўцаў/радзімазнаўцаў удвая – як істотнае дапаўненне да нашых энцыклапедычных выданняў. Выходзіць, пры падрыхтоўцы наступных энцыклапедый трэба франтальна праглядаць аналагічныя выданні іншых краін, асабліва суседніх, што, напэўна ж, рабіў Алесь Карлюкевіч. İ тады колькасць вядомых нам славутых суайчыннікаў значна павялічыцца. Трэба адзначыць, што да строгай энцыклапедычнасці аўтары кнігі не імкнуліся. Часта верх над міжвольным навукоўцам-даследчыкам бярэ апавядальнік, белетрыст. Часам свядома парушаецца (рэчаіснасць прымушае) энцыклапедычная сістэмнасць, як гэта здарылася з раздзелам "Мядзел", дзе ўвага засяроджана не на раённым цэнтры Мядзелі, а на мястэчках, якія знаходзяцца ў гэтым вядомым нарачанскім краі, і "Чэрвень. Беразіно. Пухавічы". У другім выпадку аб'яднанне трох населеных пунктаў пад адным загалоўкам абумоўлена тым, што раней яны належалі да аднаго і таго ж İгуменскага павета. İ, вядома, могуць быць папрокі, што ў кнігу ўвайшлі далёка не ўсе гарады і раённыя цэнтры, вартыя такой жа ўвагі, як і ўключаныя ў выданне, што ў поле зроку трапілі далёка не ўсе ўраджэнцы той ці іншай мясцовасці. На гэта я адказаў бы вельмі спакойна: нялёгка выканаць такую вялікую па аб'ёму працу адразу. Значыць, будуць падставы для наступных выданняў, больш поўных. Што ж датычыцца ўраджэнцаў, то, як я разумею, аўтары згадвалі найперш менш вядомых – тых, хто не ўвайшоў ў нашы энцыклапедычныя выданні. Асаблівую каштоўнасць "Знічкам Айчыны" прыдаюць ілюстрацыі – рэпрадукцыі рэдкіх паштовак і здымкаў, якія знаходзяцца ў калекцыі вядомага збіральніка Уладзіміра Ліхадзедава. Паштоўкі адносяцца да розных гістарычных перыядаў: канца XIX – пачатку XX стагоддзя, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, часоў нямецкай акупацыі заходнебеларускіх тэрыторый у Першую сусветную вайну і 1920 – 1930 гадоў, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе польскай дзяржавы. Здабыццё і ўпарадкаванне гэтых паштовак – можна сказаць, подзвіг калекцыянера. Нездарма публікацыі яго матэрыялаў у газеце "СБ. Беларусь сегодня" былі, як і радзімазнаўчыя нарысы Алеся Карлюкевіча, адзначаны пазалетась прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне". Адам Мальдзіс, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.