Віта Белая Крэска
9.50 BYN
Памер: 225x245 мм
Вага: 395 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мастак Сара Лундберг; пераклад з шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 36 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 6). Цвёрдая вокладка.Кніга цалкам прададзеная.
ISBN 978-985-7089-76-5
Пераклад зроблены паводле выдання: Sara Lundberg “Vita streck” Alfabeta Bokfórlag AB, Stockholm, 2011.
“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход!
* * * * *
А ці ведаеце вы, хто малюе ўсе крэскі на дарогах?
Гэта дзяўчынка. Аднойчы я бачыла, як яна гэта робіць. Яе завуць Віта.
Яна малюе толькі прамыя белыя крэскі і заўсёды дакладна пасярэдзіне дарогі.
Але калі ў яе пытаюцца, ці можа яна намаляваць штосьці іншае, яна адказвае толькі...
* * * * *
Сайт пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг: SARALUNDBERG.SE
Ілюстрацыі з кнігі



Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Няма на складзе
“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.
Казкі пра звычайныя рэчы, вядома ж, насамрэч пра незвычайнае — нашае жыццё, адначасна складанае і цудоўнае.
Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы «Фларыян і Ружа» марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць тут рэдка, пані Ружы больш няма, а пан Фларыян увесь час сумуе, і нават набліжэнне Калядаў не паляпшае яму настрой. Як толькі з’яўляецца магчымасць, лялечны хлопчык уцякае з крамы. Ён хутка пераконваецца, што свет не заўсёды прыязны, аднак сустракае на сваім шляху зычлівых жывёлак: мыш Пармі, голуба Каўку і сабаку Густа.
Браты Рутгер і Вальтар жывуць разам. Рутгер вынаходца. Аднойчы ён стварае Памагатара, каб той прыбіраў дом, мыў посуд і рабіў іншую нудную работу. Ідзе час, і Памагатар становіцца ўсё разумнейшым. Занадта позна Рутгер і Вальтар заўважаюць, што Памагатар стаў празмерна эфектыўным...













