Складальнік Уладзімір Кузьмін. — Мінск: Каўчэг, 2015. — 92 с.: іл. Цвёрдая вокладка + аўдыёдадатак.
ISBN 978-985-7137-31-2.
У зборнік увайшлі артыкулы вядомых музыказнаўцаў краіны, прысвечаныя Міхалу Клеафасу Агінскаму і яго камерна-вакальным творам.
Выданне прымеркаванае да 250-годдзя з дня народзінаў кампазітара.
Аўдыёзапісы рамансаў і песняў змешчаныя на музычным кампакт-дыску.
ЗМЕСТ КНІГІ Паглядзець
Святлена Немагай. Рамансы і песні Міхала Клеафаса Агінскага
Святлена Немагай. Новыя адкрыцці ў сузор’і вакальнай лірыкі М. К. Агінскага
Віктар Скорабагатаў. Горды сваім паходжаннем ліцвін
Віктар Скорабагатаў. Шчаслівы, хто марыць... Раманс М. К. Агінскага “Абуджэнне” як прататып элегіі Ленскага ў оперы П. І. Чайкоўскага “Яўген Анегін”
Вольга Дадзіёмава. Слухаючы рамансы Міхала Клеафаса: Агінскі як вобраз музычнай культуры Беларусі
Табліца храналогіі рамансаў М. К. Агінскага
Змест кампакт-дыска
ЗМЕСТ КАМПАКТ-ДЫСКА Паглядзець
01. Паланэз “Хто спагаду мае ў сэрцы” 3:30
(Словы M. К. Агінскага)
02. Паланэз “Багацце мець ўжо знікла ахвота” 2:49
(Словы невядомага аўтара)
03. Слёз тваіх больш не стрываю 1:46
(Словы А. Гарэцкага)
04. Хай нас любасць паяднае (Аддаюся я каханню) 2:50
(Словы невядомага аўтара)
05. Цёплы ўспамін 3:42
(Словы невядомага аўтара)
06. Часам драбноцце (Пра дробязь) 2:25
(Словы невядомага аўтара)
07. Апошні цудоўны восеньскі дзень 3:08
(Словы Ж. Э. Эсменара)
08. Мілая хаціна 3:20
(Словы невядомага аўтара)
09. Каля цябе 4:16
(Словы невядомага аўтара)
10. Цуд-дзяўчына (Толькі вамі летуценю) 2:16
(Словы невядомага аўтара)
11. Дафнісу 3:34
(Словы Дж. Б. Перукіні)
12. Завялая ружа 4:34
(Словы невядомага аўтара)
13. Змоўкні, ах змоўкні (Ах, ці быў сэнс...) 3:25
(Словы невядомага аўтара)
14. Абуджэнне 5:48
(Словы невядомага аўтара)
15. Мінулі шчасця дні (Мінуўся шчасця час) 1:45
(Словы невядомага аўтара)
16. Сонца ўжо ўстала і ззяе 2:43
(Словы невядомага аўтара)
17. Любна ў сядзібе цнотнае пары 2:30
(Словы M. К. Агінскага)
Тэксты рамансаў гучаць у перакладах Уладзіміра Мархеля
Выканаўцы:
Алёна Бундзелева — сапрана (1, 11, 15)
Тамара Пячынская — мецца-сапрана (3, 7, 9, 13, 16)
Віктар Скорабагатаў— барытон (2, 6, 8, 17)
Рыгор Палішчук — тэнар (4, 10, 12, 14)
Леся Лют — сапрана (5)
Ганна Каржанеўская — фартэпіяна (2, 3, 5—17), клавесін (4)
Уладзімір Буры — флейта (4, 13)
Струнны ансамбль Беларускага радыё і тэлебачання (1)
Запісы 1993—1996 гадоў
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Добрая знаёмая Тамаша Зана, Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі, вядомая паэтка і мемуарыстка XIX стагоддзя Габрыэля Пузына з дому Гюнтэр гэтак узгадвала дні сваёй маладосці ў маёнтку Дабраўляны:
“На змярканні, пасля вячэры, мая маці сядала за фартэпіяна, каб спяваць модныя ў яе маладосці рамансы каралевы Гартэнзіі, Бланджыні, Паэра і Міхала Агінскага ці штосьці з “Гістарычных спеваў” Нямцэвіча, у чым і старэйшая дачка, Матыльда, ёй дапамагала”.
Імя Міхала Клеафаса Агінскага (1765—1833), вядомага грамадскага дзеяча і кампазітара, у шэрагу аўтараў папулярных рамансаў з’яўляецца невыпадкова. Сёння гэта можа падасца малаімаверным, але ў першай трэці XIX стагоддзя бадай што не менш вядомыя, чым легендарныя паланэзы, былі яго вакальныя творы. Яны выдаваліся ў Пецярбургу, Вільні, Дрэздэне і Мілане, перапісваліся з альбома ў альбом чуллівых паненак, каб гучаць доўгімі зімовымі вечарамі пры свечках у шляхецкіх сядзібах і велікасвецкіх салонах. Меланхалійнае гучанне, французская элегантнасць і славянская спеўнасць чароўных мелодый адпавядалі светаадчуванню ўжо не асветніцка-класіцысцкай, але яшчэ і не да канца рамантычнай эпохі, што быццам бы застыла ў былым Вялікім Княстве Літоўскім, зрэшты, як і ўся краіна пасля перанесеных катаклізмаў гісторыі...
(Святлена Немагай. Рамансы і песні Міхала Клеафаса Агінскага)
Фрагмент паланэзу “Хто спагаду мае ў сэрцы” можна праслухаць, націснуўшы кнопку ніжэй.