Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Верхні горад
3.10 BYN
Памер: 140x180 мм
Вага: 140 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Падсэрыя "Пункт адліку"Рудак Антон

Апісаньне

Вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 86 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7089-92-5.

Дэбютны зборнік выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

“Не ведаю, каму як, а мне кніжка падабаецца. Людзі, якія трымалі яе ў руках, ужо змаглі пераканацца, што ўвайшло ў яе ўсё, што трэба, і нават лішняе. У кішэню яна не залазіць, але і няма чаго яе па кішэнях хаваць. Добра, што кніжка з'явілася менавіта цяпер”. (LJ аўтара)


ЗМЕСТ Паглядзець

Пра аўтара

Антон Рудак нарадзіўся 9 жніўня 1989 г. у Мінску. Студэнт гістфаку БДУ. Перакладае з польскай мовы. Фіналіст конкурсу Беларуску ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў, прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.
Аўсяннікава Тамара
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.
зьніжка
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.