Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX—XX стст.
8.50 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 450 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Харвест, 2012. — 336 с.: іл. — (Неизвестная история). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-18-0772-3
Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX—XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга — другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая — “Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст.” — пабачыла свет у 2010 г.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
ПРАДМОВА Паглядзець прадмову цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Данный сборник посвящен событиям, произошедшим в Бресте и Брестской крепости в июне— июле 1941 г., и впервые вводит в научный оборот широкий спектр источников, делает доступными документы и материалы, наиболее важные для понимания событий начального периода войны. Издание ориентировано на историков, краеведов, студентов, а также всех, кто интересуется историей города Бреста и Брестской крепости.
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.

ХІХ і ХХ стагоддзі — драматычны перыяд у гісторыі беларускага мастацтва: паступовы разрыў з польскай культурай (у шчыльным кантакце з якой нашая музыка развівалася на працягу чатырох стагоддзяў), шырокае ўзаемадзеянне з рускім мастацтвам, новая нацыянальная ідэя (беларуская), уваходжанне ў гістарычна новы тып дзяржавы (СССР), дзве сусветныя вайны, выкарыстанне музычнага мастацтва ў ідэалагічных войнах, з’яўленне новых сродкаў масавай інфармацыі і віртуальнага мастацтва ды шмат іншага.
Некаторыя раздзелы кнігі прысвечаныя тэмам, слаба раскрытым у беларускіх даследаваннях: кантакты на беларускай зямлі польскіх і расійскіх оперных выканаўцаў, музычная творчасць беларускай інтэлігенцыі ХІХ ст., экспансія новых інструментаў у народную культуру (гармонік, балалайка, мандаліна, гітара і інш.), музычнае жыццё акупаванага Мінска ў 1941—1944 гадах, гісторыя музычнага мастацтва беларускай эміграцыі і інш.
Некалькі важных тэмаў гісторыі беларускай музыкі наўмысна не разглядаюцца ў дадзенай кнізе. Па-першае, гэта акадэмічнае інструментальнае выканальніцтва другой паловы ХХ ст., якое атрымала заслужанае прызнанне ва ўсім свеце — беларускія выканальніцкія школы на такіх інструментах, як цымбалы, флейта, фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, баян, акардэон, гітара, арган і інш. Такая велізарная тэма патрабуе адмысловага асвятлення і не можа быць паўнавартасна раскрытая ў межах дадзенага сціплага па аб’ёме выдання.
Па-другое, не разглядаецца стан папулярнай беларускай музыкі канца ХХ — пачатку ХХІ ст. На гэта ёсць шэраг прычынаў. Беларуская поп-музыка культывуе поўную мастацкую беспрынцыповасць. Беларускі сучасны джаз заслугоўвае шчырай павагі, але нягледзячы на творчасць выдатных майстроў, не знаходзіць масавага слухача з-за слабой музычнай падрыхтаванасці беларускай публікі. Рок-музыка Беларусі на цяперашнім этапе развіваецца ва ўмовах падпольнага вальнадумства, бо галоўныя рок-каманды не маюць выхаду да СМІ. Беларуская “метал-сцэна” вылучаецца толькі некалькімі гуртамі, здольнымі да смелых эксперыментаў.











