Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Разбітае сэрца Вітаўта

Апісаньне

Аповесць-мінімум, апавяданні, казкі, мініяцюры / Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 174 с. — (Маладзік). Цвёрдая вокладка.

ІSBN 978-985-02-1354-9.

Сяргей Вераціла сваёй прозай працягвае традыцыі, закладзеныя Кузьмой Чорным, Міхасём Стральцовым, Алесем Жуком. Тонкі лірызм твораў спалучаецца з глыбокім псіхалагічным аналізам, а характар герояў раскрываецца на фоне будзённых сітуацый, якім пісьменнік надае рамантычную афарбоўку. Прырода падкрэслівае ўнутраны свет лірычнага героя.

Пішучы пра дзяцей або падлеткаў, пісьменнік намагаецца паказаць чытачу ўнутраны свет сваіх герояў. Творы Сяргея Верацілы лірычныя, таму тэма кахання займае ў іх галоўнае месца.


“…Пісаць варта толькі пра любоў, любоў да радзімы, любоў да зямлі, любоў да жанчыны. Толькі любоў вартая мастацкага апісання і толькі яна рухае намі, прымушае нас ствараць. А калі мы пішам не пра любоў, значыць, мы не пішам увогуле. Той, хто сцябаецца ў літаратуры (любіць сцёб) — ён не стваральнік…”

“…Я не ўсё ўключыў (у кнігу), што было мною надрукавана раней. Паколькі серыя, у якой выйшла “Разбітае сэрца...”, лічыцца падлеткавай, для пераходнага ўзросту, стараўся падабраць такія тэксты, якія найперш не будуць “рэзаць слых” бацькам, калі яны ўбачаць кнігу ў руках сваіх дзяцей…”

(Сяргей Вераціла, інтэрв’ю ў "Новым Часе")


ЗМЕСТ

Арол-скарбонка. Апавяданне-ўспамін
Балада пра чатырнаццаць гадоў. Апавяданне
Залаты пясок. Апавяданне
Веснавая рапсодыя. Апавяданне
Кастрычнік. Лістапад — люты? Апавяданне
Разбітае сэрца Вітаўта. Апавяданне-эсэ
Сержык. Апавяданне
Пікнік у халодны летні дзень на беразе возера. Аповесць-мінімум
Смерць у Бабілёне. Апавяданне
Карцінкі з выстаўкі. Мініяцюры
Гісторыя саду, Ружы і такога кахання, якога не бывае ў нашым жыцці, а таму пра яго пішуцца гісторыі. Казка
Гром і Маланка. Легенда маёй бабулі Антолі Шкіруць
Каралевіны галубы. Казка
Марафонец. Апавяданне
Мініяцюры


Пра аўтара

Сяргей Вераціла — паэт, празаік. Нарадзіўся 29 красавіка 1961 года. Жыў і працаваў у Эквадоры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў вёсцы Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2013 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга апавяданняў “Разбітае сэрца Вітаўта”.

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Казько Віктар
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
Быкаў Васіль
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці: “Знак бяды”, “Ваўчыная яма”, “Пакахай мяне, салдацік”, а таксама апавяданні “Сваякі”, “Адна ноч”, “На ўсходзе сонца”, “Дарога дадому”.
Федарэнка Андрэй
Кнігу складаюць дзве новыя аповесці: “Ціша” і Дзядзька Адольф”, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.