Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Зорны шлях
7.90 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 415 г

Purchase

Няма на складзе
ПубліцыстыкаКнігазбор (выдавецтва)Жыцьцяпісы

Апісаньне

Да 100-годдзя Барыса Кіта / Укладанне Лідзія Савік. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 112 с. Цвёрдая вокладка.

Кніга цалкам прададзеная.

ISBN 978-985-6976-65-3.

Гэтая кніга прысвечаная 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта — сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага сябры Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябры дырэктарата нямецкага астранаўтычнага таварыства, ганаровага доктара навук Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзяніна Наваградка.

Барыс Уладзіміравіч Кіт цяпер жыве ў Франкфурце-на-Майне (Германія). 6 красавіка 2010 года ён прымаў віншаванні са 100-годдзем з Беларусі, Расіі, ЗША, Германіі, ад навуковых арганізацый, шматлікіх сяброў, знаёмых, родных.

У кнізе сабраныя прысвечаныя юбіляру артыкулы, інтэрв’ю і матэрыялы апошніх гадоў.


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Пашкевіч Алесь
…Не ўсё з напісанага Адамам Свентаржэцкім (1812–1863) дайшло да нас. Вершы, якім лёсіла захавацца, заставаліся ў рукапісах; аніводнай публікацыі яго тэкс­таў — ні ў газетах, ні ў асобных зборніках — выявіць не ўдалося. Як і згадак пра паэта і паўстанца ў якіх-кольвек энцыклапедыях ці літаратуразнаўчых публікацыях. Гэты нарыс — першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу Адама Тамашавіча Свентаржэц­кага.
Чарняўскі Міхась
У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928—1950), стваральніка і кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супраць таталітарызму, за свабоду і незалежнасць Айчыны.
Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падаронска Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней толькі вузкаму колу вучоных.